Памёр лідар гурта «Ласковый май» Юрый Шатуноў


У выніку шырокага інфаркту памёр саліст групы «Ласковый май» Юрый Шатуноў, паведамляе «РИА Новости».

Яму было 48 гадоў.

Юрый Шатуноў.
Фота: РИА Новости

Паводле прадстаўніка Шатунова, музыка памёр ноччу 23 чэрвеня ў машыне хуткай дапамогі дарогаю ў шпіталь.

Тэлеграм-канал «112» таксама паведамляе, што 22 чэрвеня спявак адпачываў са сваім менеджарам у Падмаскоўі. Яму стала дрэнна, медыкі прыехалі, але давезці да лякарні саліста гурта не паспелі.

Юрый Шатуноў нарадзіўся 6 верасня 1973 года ў горадзе Кумяртаў Башкірскай АССР. Падлеткавыя гады правёў у дзіцячым доме. З 1986 года да 1991-га быў салістам «Ласкового мая», аднаго з самых папулярных гуртоў у СССР на той момант. У 1991 годзе Шатуноў пакінуў гурт і пачаў сольную кар’еру. Пасля ягонага сыходу гурт распаўся.

Hавiны
Колькасць загінулых пры землятрусе ў Афганістане вырасла да 1500 чалавек
2022.06.23 11:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў