Для аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна пракурор патрабуе 3 гады «хатняй хіміі»


У судзе Заводскага раёну Менску 23 чэрвеня разгледзелі крымінальную справу палітзняволенага аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна. Пракурор запытаў для яго 3 гады «хатняй хіміі», паведамляюць праваабаронцы.

Прысуд агучаць заўтра, 24 чэрвеня, у 9:45 раніцы.

Марк Бернштэйн.
Фота: viasnanazirae / Telegram

Справу разглядае суддзя Анастасія Асіпчык.

Мужчыну затрымалі 11 сакавіка 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіКу. У іх тэлеграм-канале было апублікаванае фота з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасейскія матэрыялы». Бернштэйна асудзілі на 15 содняў, а потым завялі на яго крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Марк Бернштэйн – знакаміты аўтар «Вікіпедыі» і прадпрымальнік. Ува ўсім свеце ён вядомы як «Pessimist2006» – выбітны рэдактар «Вікіпедыі». Бернштэйн уваходзіць у «топ-50 найлепшых аўтараў на расейскай мове». З 14 чэрвеня 2008 года ён унёс у розныя артыкулы больш за 200 тысяч правак.

Артыкулы
Заява польскай тэлекампаніі TVP з нагоды пачатку суда над журналісткай Ірынай Слаўнікавай
2022.06.23 13:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў