«Усё захавалася ў ідэальным стане». Арыштаваную год таму калекцыю «Белгазпрамбанку» вярнулі ў галерэю

Арыштаваную год назад карпаратыўную калекцыю «Белгазпрамбанку» цяпер можна зноў пабачыць у Палацы мастацтваў у Менску. Яна лічыцца найбуйнейшай карпаратыўнай мастацкай калекцыяй у Беларусі.

Галерэя Арт Беларусь . Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Цалкам калекцыя налічвае каля 150 твораў сусветна вядомых беларускіх мастакоў, а таксама скульптуры і старадрукаваныя кнігі. Цяпер жа выстаўлена толькі траціна прац – каля 50 арт-аб’ектаў, якія прысвечаны гісторыі беларускай культуры перыяду XVI-XX стст.

Галерэя Арт Беларусь . Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2021 года. Фота: АВ / Белсат
Галерэя Арт Беларусь . Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2021 года. Фота: АВ / Белсат

На экспазіцыі можна ўбачыць працы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і іншых мастакоў. Акрамя таго на выставе прадстаўлены шэсць новых работ удзельнікаў «УНОВИС» (творчага абʼяднання «Утвердители нового искусства»): Яўгеніі Магар, Дзмітрыя Санікова, Яўхіма Рояка і Льва Юдзіна.

Галерэя Арт Беларусь . Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Карціны цяперашняй выставы, якія экспанаваліся ў Палацы мастацтваў год таму, 13 чэрвеня 2020 года былі знятыя як рэчавыя доказы і далучаныя да матэрыялаў крымінальных справаў супраць «Белгазпрамбанку» і замкнутыя ў сховішчы. Тады дзяржаўная прапаганда сцвярджала, што дзясяткі карцінаў коштам $ 20 мільёнаў нібыта «рыхтавалі да тэрміновага вывазу з краіны».

Праз некалькі дзён пасля арышту карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанку» галерэя «Арт-Беларусь» аднавіла выставу, зрабіўшы ўваход вольным, а замест карцін былі толькі QR-коды.

Куратар карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанку»: Наступіць час, калі калекцыя вернецца на сваё месца

Цяпер амаль усе карціны зняты з-пад арышту. Аднак, як вядома «Белсату», назад у калекцыю не вернулі парадку дзесяці карцін, якія з’яўляюцца асабістай ўласнасцью Віктара Бабарыкі і дадазены да матэрыялаў яго крымінальнай справы. Так, напрыклад, на выставе адсутнічая пятая карціна Марка Шагала «Аўтапартрэт».

«Я магу сказаць так: мы практычна максімальна аднавілі экспазіцыю, якая была, – распавядае куратар калекцыі Аляксандр Зіменка. – Таксама частка работ з часам будзе мяняцца. Напрыклад «Мілде» [карціна Казіміра Альхімовіча «Багіня кахання Мілда», 1890] патрэбна рама, нейкія працы будуць тэхнічна рэстаўравацца, і ўсё роўна нейкія замены будуць. Але ў цэлым экспазіцыя працуе».

Галерэя Арт Беларусь . Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2021 года. Фота: АВ / Белсат
Галерэя Арт Беларусь . Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Калекцыя пачала фармавацца ў 2011 – 2012 гадах. Тады банк набыў шэраг прац мастакоў Парыжскай школы – выхадцаў з Беларусі. Пазней калекцыя была прызнаная буйнейшым зборам працаў экспрэсіяністаў Парыжскай школы не толькі ў Беларусі, але і ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Акрамя Парыжскай школы, у калекцыю «Белгазпрамбанку» уваходзяць унікальныя зборы старадрукаваных выданняў, жывапісу XIX стагоддзя, беларускіх мастакоў замежжа. Самыя раннія артэфакты сягаюць у XVI стагоддзе, а 35 твораў з калекцыі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

Самай дарагой карцінай у калекцыі стала праца Хаіма Суціна «Ева», напісаная ў 1928 годзе: «Белгазпрамбанк» набыў яе за $ 1,8 млн.

Галерэя Арт Беларусь . Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Таксама ў выставачнай зале засталіся вольныя сцяны. Аляксандр Зіменка патлумачыў – гэта трэба для таго, каб можна было працягнуць выстаўляць новыя працы: «Мы будзем спрабаваць сумяшчаць калекцыю з маладымі аўтарамі, рабіць нейкія абменныя выставы. Натуральна, цяпер уся ўвага будзе калекцыі ў першую чаргу, але такі мікс класічных прац і прац нашых сучаснікаў будзе дапаўняць калекцыю. Таксама ў планах ёсць паказаць карпаратыўную калекцыю «Белгазпрамбанку» у Берасці і Віцебску».

Галерэя Арт Беларусь . Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Па словах куратара стан карцін ніяк не змяніўся: «Гэта паказала, як выдатна ў Палацы было спланавана сховішча – усё захавалася ў ідэальным стане. То бок закрылі, апячаталі, год яны прастаялі, і захаваліся як былі».

Галерэя Арт Беларусь . Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2021 года. Фота: АВ / Белсат
Галерэя Арт Беларусь . Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Пабачыць выставу калекцыі «Белгазпрамбанку» можна па адрасе: г. Менск, вуліца Казлова, 3. Час працы: з аўторка па нядзелю з 11:00 да 20:00, выходны дзень – панядзелак.

«Гэта подзвіг Бабарыкі». Як стваралася калекцыя «Белгазпрамбанку» і чаму нам трэба яе ўратаваць

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны