У Беларусі выявілі індыйскі штам каронавіруса


Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў Менску быў выяўлены індыйскі штам COVID-19 – ён лічыцца больш заразным.

Пры гэтым цыркуляцыя дадзенага варыянту віруса ў іншых рэгіёнах Беларусі не ўстаноўленая, дадаюць у міністэрстве.

Упершыню новы штам выявілі ў Індыі восенню 2020 года. Індыйскі варыянт каронавіруса лічыцца больш заразным.

«Аднак на дадзены момант няма звестак пра тое, што гэты варыянт выклікае больш сурʼёзнае захворванне. Адмыслоўцы лічаць, што актыўная вакцынацыя дапаможа грамадзянам перанесці «індыйскі» варыянт COVID-19 больш спакойна», – сцвярджаюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Агулам ад пачатку пандэміі, паводле Мінздароўя, у Беларусі быў зарэгістраваны 411 551 выпадак заражэння COVID-19. Выздаравелі 404 240 пацыентаў, памерлі – 3063. Між тым, ёсць падставы меркаваць, што афіцыйная статыстыка істотна заніжаная.

Hавiны
«Стабільна 10 смерцяў». Што з каронавіруснай статыстыкай у Беларусі і краінах з тым жа насельніцтвам
2021.05.16 15:56

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў