У 18-ы раз з пачатку года ў Беларусі даражэе бензін


Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС А100. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

З 24 чэрвеня на аўтазаправачных станцыях Беларусі ў чарговы раз павышаюцца кошты на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Гэта ўжо 18-е падаражэнне паліва на 1 капейку з пачатку года.

Цяпер кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,88 руб., АІ-95-К5-Еўра – 1,98 руб., АІ-98-К5-Еўра – 2,20 руб., дызельнага паліва – 1,98 руб.

З пачатку года кошт АІ-92-К5-Еўра вырас на 10,6%, АІ-95-К5-Еўра і дызельнага паліва – на 10%, а АІ-98-К5-Еўра – на 8,91%.

У сярэднім аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 1 студзеня падаражэла на 9,88%.

Hавiны
Латушка звінаваціў Нацбанк у хлусні і назваў неафіцыйныя лічбы інфляцыі і ЗВР
2021.06.19 16:44

МГ belsat.eu

Стужка навінаў