Супраць асуджанай за поўху Азаронку перакладчыцы Калацкай пачалі новую крымінальную справу


Пачынаецца суд над Вольгай Калацкай. Менск, Беларусь. 23 сакавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Перакладчыца Вольга Калацкая зноў з’яўляецца падазраванай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Следчы камітэт адмяніў пастанову аб спыненні вытворчасці па арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») супраць перакладчыцы Вольгі Калацкай. У выніку яна зноў стала падазраванай паводле гэтага артыкулу.

Hавiны
Вольгу Калацкую за поўху Азаронку асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі»
2021.03.24 16:32

Вольга Калацкая цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе двух гадоў хатняй хіміі за тое, што падчас адной з акцыяў пратэсту яна ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка.

Сама перакладчыца распавядала, што была абражаная пытаннямі ды паводзінамі Азаронка і ў стане эмацыйнага ўзбуджэння, не стрымаўшыся, дала яму поўху – гэта быў чыста сімвалічны жэст.

Размова
Інтэрв’ю з «хіміі» з Вольгаю Калацкай, якая дала поўху Азаронку
2021.04.14 22:20

МГ belsat.eu

Стужка навінаў