СК патлумачыў, у чым абвінавачваюць адміністратара Telegram-каналу «Белыя халаты». Яму пагражае да 5 гадоў калоніі


Следчы камітэт паведаміў пра завяршэнне следства ў справе супраць 21-гадовага адміністратара Telegram-каналу «Белыя халаты», палітвязня Уладзіслава Марціновіча.

Студэнт 4-га курсу Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту Уладзіслаў Марціновіч быў затрыманы 19 лістапада байцамі ГУБАЗіКу.

Уладзіслаў Марціновіч.
Фота: prisoners.spring96.org

У СК сцвярджаюць, што Марціновіч у жніўні 2020 года стварыў спецыялізаваны Telegram-канал «Белыя халаты», мэта. якога, паводле сілавікоў, нібыта ёсць «уздзеянне на свядомасць і волю работнікаў аховы здароўя і медыцыны».

У СК заяўляюць, што дзеянні Марціновіча былі «скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Палітвязня вінавацяць у тым, што ён неаднаразова распаўсюджваў розныя матэрыялы, «выкарыстоўваючы метады, скіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, штучнае нагнятанне напружанасці і процістаяння ў грамадстве, распаўсюджванне ідэалогіі экстрэмізму, а таксама паслабленне ў грамадстве пачуцця патрыятызму». У СК кажуць, што Марціновіч«неаднаразова заклікаў да масавага звальнення медработнікаў, няякаснага аказання медычнай дапамогі і ўдзелу ў пратэстах і страйках».

Следства сцвярджае, што Марціновіч рабіў усё гэта нібыта «паводле папярэдняй змовы з іншымі асобамі» і «з карыслівых меркаванняў».

Палітвязню выстаўлена абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 («Распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт») Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Матэрыялы справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Артыкулы
Супраць опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук распачалі крымінальную справу
2021.06.15 21:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў