Санкцыі ЕЗ могуць у тым ліку закрануць хобі Міхаіла Гуцэрыева


Санкцыі ЕЗ стварылі праблемы не толькі для асноўнага бізнесу алігарха Міхаіла Гуцэрыева, але і для яго хобі – складанні песень. Пра гэта піша РБК.

Міхаіл Гуцэрыеў як паэт-песеннік можа сутыкнуцца з праблемай выплаты роялці – адлічэнняў за выкарыстанне твораў яго аўтарства – у краінах ЕЗ, якія ўвялі супраць яго санкцыі. Як адзначае выданне, у Еўропе вяшчаюць рускамоўныя станцыі, у эфіры якіх гучыць і сучасная папулярная музыка. Напрыклад, на Кіпры пад брэндам «Рускае радыё» працуюць станцыі ў шэрагу гарадоў. Незразумела, ці зможа цяпер «Рускае радыё» трансляваць песні на вершы Гуцэрыева.

Нагадаем, Гуцэрыеў піша вершы, на якія выконваюць песні расейскія поп-зоркі. Усяго алігарх напісаў вершы больш чым для 300 песень.

У санкцыйныя спісы ЕЗ Гуцэрыеў трапіў 21 чэрвеня.

Аб’ектыў
Санкцыі моцна зашкодзяць эканоміцы, а Масква – не дапаможа?
2021.06.21 22:29

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў