Санкцыі. А ці будзе Захад ціснуць на Расею?

Ключ да змены палітычнай сітуацыі ў Беларусі ляжыць у Маскве.

Чацверты пакет санкцыяў, безумоўна, робіць абмежаванні наймацнейшымі з боку Еўразвязу за ўвесь час дачыненняў між дзяржавамі. Наймацнейшы таму, што праз рэжым Лукашэнкі пад абстрэл трапіў расейскі алігарх Гуцэрыеў. Непрыемная сітуацыя для Менску і вельмі дрэнны прыклад для іншых расейскіх алігархаў.

Hавiны
Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?
2021.06.21 12:25

Але ж калі казаць пра рэшту санкцыяў, то збольшага гэта ўсцяж касметыка. Чаму? А вы шмат бачылі беларускіх аўтобусаў, грузавікоў, трактароў ці «белазаў» у краінах ЕЗ? Нават у суседняй Польшчы гэта рэдкасць, дзе той жа МАЗ мае прадстаўніцтва, адзінае на ўвесь Еўразвяз. Але мае офісы амаль ва ўсіх найбуйнейшых расейскіх гарадах, нават у Магадане і Хабараўску. Беларуская тэхніка не канкурэнтная на еўрапейскім рынку. І не таму, што яна горшая ці нізкаякасная, а таму, што на прадукцыю вытворцаў ЕЗ значна прасцей узяць крэдыт, лізінг або датацыю з ЕЗ.

Таму калі б санкцыі скончылася на «чацвертым пакеце», Лукашэнка мог бы піць шампанскае.

Але ж надыходзяць чарга сектаральных санкцыяў, пра якія Еўразвяз збіраецца гаварыць у чацвер. Вядзецца, між іншага, пра калійную і нафтаперапрацоўчую вытворчасць, але таксама і пра банкаўскі ці фінансавы сектар (спыненне інвестыцыяў, крэдытавання Беларусі).

Аб’ектыў
Санкцыі моцна зашкодзяць эканоміцы, а Масква – не дапаможа?
2021.06.21 22:29

Пікантнасці дадае і той факт, што да гэтых санкцыяў хутчэй за ўсё далучацца не толькі ЗША, Канада і Брытанія, але і Украіна (адзін з галоўных імпарцёраў нафтапрадуктаў з Беларусі). І зразумела, што ў такой сітуацыі ў Лукашэнкі толькі два выхады: выпусціць палітвязняў ці прасіць падтрымання Расеі, без якой у варунках ізаляцыі эканоміка Беларусі доўга не працягне. І выглядае, што другі варыянт яму ўсё ж такі бліжэйшы, спраўджаны гадамі.

Таму цалкам імаверна, што прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў пачнуць прадаваць праз расейскія схемы і гэтак званыя фірмы-пракладкі. Альбо цалкам «інтэграваць» з расейскімі гігантамі, такімі як «Уралкалий», «КАМАЗ» ці «Роснефть».

Крэмль чарговы раз высылае ў Брусель выразны сігнал – «мы Беларусі не кінем ». І тут паўстае пытанне да Бруселю: а ці гатовы Еўразвяз да ўвядзення санкцыяў у дачыненні Расеі за падтрыманне рэжыму Лукашэнкі? На захадзе ж добра разумеюць, што гэта не дзякуючы Гуцэрыеву Лукашэнка кіруе Беларуссю ўжо 27 гадоў, а дзякуючы падтрыманню Крамля.

Hавiны
Святлана Ціханоўская абмеркавала з Жузэпам Бурэлям 5-ты пакет санкцыяў
2021.06.21 18:49

Масква пасля жнівеньскіх выбараў пералічыла 1,5 мільярда долараў крэдыту Беларусі – і дзе еўрапейскія санкцыі супраць расейскага міністэрства фінансаў ці супраць Еўразійскага банку развіцця, праз які гадамі датуецца Лукашэнка? А што будзе, калі пасля ўвядзення сектаральных санкцыяў Пуцін пералічыць Лукашэнку чарговыя некалькі мільярдаў, дзякуючы якім закрые дзіркі ў бюджэце і пазбегне турбуленцыяў у грамадстве?

Трэба памятаць, што Расея, а не Захад, з’яўляецца асноўным інвестарам у Беларусі, а расейскія фірмы (у тым ліку і дзяржаўныя) інвестуюць там штогод мільярды долараў.

І што ж рабіць з транзітам энерганосьбітаў праз Беларусь? Калі краіны Еўразвязу будуць набываць расейскі газ і нафту, на транзіце якіх зарабляе Менск, ці будзе гэта лічыцца фінансаваннем дыктатуры Лукашэнкі?

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў