«Пачатак дывановых бамбаванняў». Эксперты ацанілі магчымыя страты ВУП Беларусі ад санкцыяў


Пажар на «Нафтане».
Фота: novopolotsk.by

Санкцыі Еўрапейскага Звязу, уведзеныя супраць уладаў Беларусі 21 чэрвеня, пачалі новы этап у санкцыйных дачыненнях бакоў. Пра гэта заявілі эксперты ў каментары «Deutsche Welle».

Наступствы чацвёртага пакету еўрапейскіх санкцыяў будуць вельмі цяжкімі, мяркуе Ірына Юзвак, дырэктарка даследчай кампаніі «InComeIn». Паводле яе, іх сумарная шкода для беларускай эканомікі (з улікам санкцыяў ЗША ў дачыненні нафтахімічнай прамысловасці) складзе 7-8 % ВУП.

Артыкулы
Ціханоўская паведаміла, што ўлады рыхтуюцца да гандлю палітвязнямі
2021.06.22 14:12

На думку Ірыны Юзвак, адрозненне новых санкцыяў ад усіх ранейшых найперш у тым, што ўпершыню ЕЗ даў зразумець, што ён гатовы ўзяць частку стратаў на сябе, бо «пацерпіць, у тым ліку, і еўрапейскі бізнес, які шчыльна супрацоўнічае з кампаніямі і асобамі, якія трапілі ў санкцыйны спіс».

«Гэта не дывановыя бамбаванні – але іх пачатак, новы новы этап эскалацыі. Санкцыйны спіс ЕЗ не супадае з амерыканскім, у якім і кампаніі, звязаныя з калійнымі ўгнаеннямі і нафтапрадуктамі. Але гэта сігнал Бруселю Менску, што цяпер усё сур’ёзна – калі ласка, задумайцеся», – лічыць Іван Цімафееў, праграмны дырэктар Расейскага савету міжнародных справаў.

У выпадку ж увядзення сектаральных санкцыяў, якія закранаюць калійную галіну і нафтапрадукты ў цэлым, страты Беларусі, адзначае Ірына Юзвак, могуць дасягнуць і 14 % ВУП. Паводле яе, «гэта будзе вельмі моцны ўдар для эканомікі».

Hавiны
Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?
2021.06.21 12:25

Нагадаем, кіраўнікі МЗС краінаў Еўразвязу 21 чэрвеня прынялі рашэнні аб пашырэнні чорнага спісу ў дачыненні фізічных і юрыдычных асобаў Беларусі на 78 чалавек і 8 кампаніяў.

23 чэрвеня стала вядома, што амбасадары ЕЗ далі зялёнае святло сектаральным санкцыям супраць Беларусі.

«Неўзабаве пачынаецца гэтак званая «пісьмовая працэдура», якая павінна быць завершаная заўтра, што азначае, што санкцыі могуць быць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЕЗ заўтра позна ўвечары», – паведаміў у Twitter брусельскі журналіст RFE/RL Рыкард Юзьвяк.

Hавiны
Еўразвяз узгадніў сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.06.23 15:25

МГ belsat.eu

Стужка навінаў