На Алімпіяду ў Токіа паедзе найменш беларускіх спартоўцаў за ўсю гісторыю


Алімпіяда ў Токіа.
Фота: olympics.com

Нацыянальны Алімпійскі камітэт 23 чэрвеня зацвердзіў склад беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

На сённяшні дзень кваліфікацыйныя патрабаванні для ўдзелу ў стартах ў сталіцы Японіі выканалі 96 беларускіх атлетаў у 21 відзе спорту, паведамляе «Tribuna».

Сярод спартоўцаў лёгкаатлеты Вольга Мазуронак і Максім Недасекаў, плыўцы Ілля Шымановіч і Яўген Цуркін, тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.

96 удзельнікаў афіцыйнай дэлегацыі – гэта антырэкорд для Беларусі за ўвесь час самастойных выступленняў краіны на летніх Алімпіядах.

Найбольшай беларуская дэлегацыя была ў 2008 годзе. Тады Беларусь на Алімпійскіх гульнях прадстаўлялі 177 спартоўцаў.

Hавiны
Беларускі фонд спартовай салідарнасці: міжнароднае непрызнанне Лукашэнкі на чале НАК – важны крок
2021.03.09 10:13

МГ belsat.eu

Стужка навінаў