Злучаныя Штаты гатовыя абараняць Тайвань ад нападу Кітаю


Прэзідэнт ЗША Джоўзэф Байдэн пацвердзіў гатовасць абараняць Тайвань ваенным шляхам. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Японіі Фуміё Кісідам.

«Гэта абавязкі, якія мы ўзялі на сябе», – падкрэсліў прэзідэнт ЗША. Хаця прызнаўся, што ўмешвацца ў вайну Расеі ды Украіны такім жа чынам ЗША не намерваюцца.

Байдэн адзначыў, што ЗША пагадзіліся з палітыкай «адзінага Кітаю», на якой настойвае Пекін, але катэгарычна супраць развязання пытання ваенным шляхам з боку КНР:

«Але ідэя таго, што ён можа быць узяты сілаю, проста ўзяты сілаю, недарэчная для ўсяго рэгіёну. Гэта стане чарговым дзеяннем, падобным да таго, што адбылося ва Украіне. Гэта цяжар, які будзе нават цяжэйшы».

Падчас прэс-канферэнцыі Фуміё Кісіда заявіў, што ЗША ды Японія не змірацца са спробамі дзе б там ні было змяніць існы сусветны парадак сілавым шляхам. Ён дэклараваў намер дзвюх краінаў развязваць праблемы, узніклыя праз напад Расеі на Украіну. Таксама ЗША, Японія і Паўднёвая Карэя будуць цесна супрацоўнічаць у справе паўночнакарэйскай ядравай праблемы.

Hавiны
Маравецкі: «Нарвегія павінна падзяліцца прыбыткамі ад нафты і газу з Украінай»
2022.05.22 22:03

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў