Украіна расследуе больш за 13 тысяч расейскіх ваенных злачынстваў


Генеральны пракурор Украіны Ірына Вэнэдзіктава заявіла, што цяпер у краіне ідзе расследаванне больш за 13 тысяч справаў аб расейскіх ваенных злачынствах. Пра гэта пракурор паведаміла амерыканскаму выданню «The Washington Post» пасля вынясення прысуду расейскаму жаўнеру Вадзіму Шышымарыну.

Удзельнік пошукавай групы нясе эксгумаванае цела. Буча, Кіеўская вобласць, Украіна. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Сёння ў Кіеве асудзілі расейскага жаўнера Вадзіма Шышымарына, які прызнаўся ў забойстве 62-гадовага мірнага жыхара на ранніх этапах вайны. Генеральны пракурор Украіны кажа, што гэта першы выпадак сярод расследаванняў тысяч дадатковых злачынстваў.

Ірына Вэнэдзіктава адзначыла, што лічбы зафіксаваных злачынстваў рэзка выраслі. За апошнія некалькі тыдняў лічбы ўзняліся з 11 000.

Hавiны
«Human Rights Watch» падрыхтавала даклад аб зверствах расейскіх войскаў ва Украіне
2022.05.18 13:37

Афіцыйны Кіеў абвінавачвае Расею ў ваенных злачынствах супраць цывільнага насельніцтва падчас уварвання. Крэмль адмаўляе, што расейскія войскі прыносілі шкоду цывільнаму насельніцтву.

Раман Лугоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў