Палітвязню Арцёму Касакоўскаму, асуджанаму на 5 гадоў калоніі, дадалі яшчэ 1,5 года зняволення


У судзе Лідскага раёну паводле новай крымінальнай справы асудзілі 23-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага. Мужчына ўжо адбывае 5 гадоў зняволення ў наваполацкай калоніі паводле менскай «справы чату», паведамляе «Вясна».

Палітвязень Арцём Касакоўскі.
Фота: spring96.org

Цяпер Касакоўскага абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Лідзе ў жніўні 2020 года адразу паводле трох артыкулаў КК:

  • арт. 341 (апаганьванне або знішчэнне маёмасці);
  • ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак);
  • арт. 364 (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішураў.

  • Палітвязень быў арыштаваны 27 верасня 2020 года.
  • 19 ліпеня 2021 года яго асудзілі яшчэ з дзевяццю палітвязнямі паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК на 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Нагадаем, што гэта ўжо не першы выпадак, калі палітзняволенаму ў Беларусі дадаюць тэрмін падчас адбывання пакарання.

Артыкулы
Кацярыне Андрэевай пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі
2022.04.07 20:12

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў