ДТЗ на Шаркаўшчыне. За стырном быў супрацоўнік Следчага камітэту


У вёсцы Вялікае Сяло Шаркаўшчынскага раёну 19 траўня адбылося транспартавае здарэнне з удзелам супрацоўніка мясцовага Следчага камітэту. Пра гэта паведамілі сведкі ДТЗ. Аўтамабіль, які рухаўся з вялікаю хуткасцю, перакуліўся і ўрэзаўся ў дрэва.

Дарожна-транспартавае здарэнне на Шаркаўшчыне 19 траўня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат

Як расказалі сведкі ДТЗ, за стырном быў супрацоўнік Следчага камітэту і сын старшыні раённага савету дэпутатаў Уладзіміра Шпеца. Кіроўца і ягоная пасажырка засталіся жывыя. Ахвяраў сярод жыхароў вёскі таксама няма. Але маглі быць: аўтамабіль, паводле відавочцаў, «рухаўся з шалёнаю хуткасцю, уляцеў у масток каля школы, перавярнуўся і ўдарыўся ў дрэва», за 5 метраў ад якога гулялі дзеці.

Як сцвярджаюць сведкі, на месца здарэння прыязджала начальства Шаркаўшчынскага РАУС, але сведак ніхто не апытваў. Як мяркуюць, здарэнне паспрабуюць «замяць», бо бацька кіроўцы – былы начальнік РАУС, а цяпер старшыня Шаркаўшчынскага раённага савету дэпутатаў Уладзімір Шпец.

«Белсат» дазваніўся да райаддзелу ўнутраных справаў Шаркаўшчынскага раёну. Начальнік ДАІ РАУС Віктар Міласердаў не зняпраўдзіў інфармацыі пра ДТЗ, але накіраваў па каментар у прэс-службу УУС Віцебскага аблвыканкаму. У прэс-службе каментаваць адмовіліся. Дазваніцца да старшыні райсавету Уладзіміра Шпеца не ўдалося. Сочым за інфармацыяй.

Hавiны
Пад Мазыром расейскі ваенны грузавік з літарай «V» урэзаўся ў легкавушку
2022.03.28 19:31

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў