ААН: праз канфлікты ва Украіне і свеце колькасць уцекачоў перавысіла 100 мільёнаў

Вайна ва Украіне прывяла ў 2022 годзе да перамяшчэння 8 мільёнаў чалавек унутры гэтай краіны. Акрамя таго, зарэгістравалі больш за 6 мільёнаў уцекачоў, якія пакінулі Украіну.

Людзі садзяцца ў цягнік да польскага Пшэмысьлю на чыгуначным вакзале ў Львове, Украіна. 17 сакавіка 2022 года. Фота: Яўген Атцецкі / Белсат

Упершыню ў сусветнай гісторыі колькасць уцекачоў дасягнула 100 мільёнаў асобаў, прычына – ваенныя канфлікты ва Украіне ды іншых краінах. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Упраўлення вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у справах уцекачоў (УВКЦ ААН).

«Гэта трывожны сігнал для пераадолення і перадухілення разбуральных канфліктаў, спынення пераследу і ліквідацыі асноўных прычынаў, якія прымушаюць нявінных людзей пакідаць свае дамы», – мяркуе вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Філіпа Грандзі.

Прадстаўнік ААН падкрэсліў, што «сто мільёнаў – гэта суровая лічба, выцверажальная і трывожная ў роўнай меры. Гэта рэкорд, які ніколі не павінен быў быць усталяваны».

Згодна з новымі звесткамі УВКЦ ААН, колькасць прымусова перамешчаных асобаў у свеце да канца 2021 года павялічылася да 90 мільёнаў чалавек праз новыя хвалі гвалту або зацягнутыя канфлікты ў такіх краінах, як Эфіопія, Буркіна-Фасо, М’янма, Нігерыя, Афганістан і Дэмакратычная Рэспубліка Конга.

Ад спаленых падручнікаў да адноўленых помнікаў Леніну. Як Расея спрабуе прымусіць Украіну палюбіць сябе

Марыя Муршка, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны