Сямʼі Вітольда Ашурка сабралі больш за € 7 тыс. Збор працягваецца


Вітольд Ашурак.
Фота: Facebook

Фонд BYSOL адкрыў збор для сям’і загінулага палітзняволенага Вітольда Ашурка. Першапачаткова планавалася сабраць 4 тысячы еўра, аднак цяпер памер збораў перавысіў 7 тысяч.

«Чалавек, які змагаўся за шчасце для беларусаў, пайшоў з жыцця. Але яго сям’і ўсё яшчэ патрэбна падтрымка. Мы адкрываем збор для яго сваякоў і сяброў, якім патрэбныя грошы на годнае развітанне», – паведамляецца ў апісанні да збору.

Пра смерць Вітольда Ашурка ў шклоўскай папраўчай калоніі сваякам паведамілі ў пятніцу, 21 траўня. Даведацца падрабязнасці не ўдалося.

«Да панядзелка не будзе, зараз выходныя, А з панядзелка будзем абзвоньваць і шклоўскую турму. Будзем дабівацца, каб нейкая інфармацыя… Якая гэта інфармацыя, што ён памер ад прыступу? І што далей?» – задае рытарычнае пытанне жонка Вольга Ашурка.

Гісторыі
«Ён часта пісаў, а тут не было ніякай інфармацыі». Што вядома пра абставіны смерці палітвязня Вітольда Ашурка
2021.05.22 13:14

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў