Ціханоўская пра захоп Пратасевіча: «Раману можа пагражаць смяротнае пакаранне»


Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская паведаміла, што яе штаб ужо звярнуўся да міжнароднай супольнасці з нагоды захопу блогера Рамана Пратасевіча:

«Абсалютна відавочна, што гэта аперацыя спецслужбаў для захопу самалёта – дзеля таго, каб затрымаць актывіста і блогера Рамана Пратасевіча.

Рэжым паставіў пад пагрозу бяспеку пасажыраў на борце і ўсёй грамадзянскай авіяцыі дзеля расправы над чалавекам, які быў рэдактарам самых буйных беларускіх незалежных телеграм-каналаў.

Толькі за гэта яго прызналі тэрарыстам, і толькі за гэта цяпер у Беларусі Раману можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Мы ўжо паведамілі ў офіс Ryanair і Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі, запатрабаваўшы пачаць расследаванне факту, які адбыўся, і прыняць захады аж да выключэння Беларусі з ICAO.

З сённяшняга дня ні адзін чалавек, які здзяйсняе палёт над Беларуссю, не можа быць упэўнены ў сваёй бяспецы. Бо рэжым злоўжывае правіламі паветраных зносінаў дзеля таго, каб захопліваць нязгодных».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў