Тэхнікаў студыі, дзе здымаюць ток-шоу «Кожны з нас», падазраюць у «незаконным вырабе і распаўсюдзе мэдыякантэнту»

Глеб Лабадзенка. Стоп-кадр з праграмы «Кожны з нас». 12 траўня 2021 года. Крыніца: Белсат

У сюжэце БТ паведамілі, што тэхнічныя супрацоўнікі, якіх затрымалі ў Менску ў студыі, дзе здымаюць праграму «Кожны з нас», падазраюцца ў парушэнні Закону аб сродках масавай інфармацыі (арт. 23.5 КаАП).

21 траўня былі затрыманыя тэхнічныя супрацоўнікі: гукарэжысёр і чатыры аператары, а таксама адміністратар студыі, дзе здымаецца праграмма «Кожны з нас». Цяпер затрыманыя ў ізалятары на завулку Акрэсціна ў Менску.

Праграма ў той момант не здымалася. Студыя была падрыхтаваная да запісу ток-шоу. Вядоўца «Кожны з нас» Глеб Лабадзенка цяпер на волі.

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны