Сітуацыю з прымусовай пасадкай самалёта ў Менску пракаментаваў генеральны сакратар NATO


Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнберг заявіў пра неабходнасць міжнароднага расследавання інцыдэнту з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair у Менску і затрыманнем блогера Рамана Пратасевіча.

«Гэта сур’ёзны і небяспечны інцыдэнт, які патрабуе міжнароднага расследавання. Беларусь павінна забяспечыць бяспечнае вяртанне экіпажа і ўсіх пасажыраў», – напісаў Столтэнберг у сваім Twitter.

Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўсёда заклікаў Еўразвяз і NATO адрэагаваць на аперацыю беларускіх спецслужбаў.

«Я заклікаю саюзнікаў у NATO і ЕЗ неадкладна адрэагаваць на пагрозу, якую беларускі рэжым стварае міжнароднай грамадзянскай авіяцыі. Міжнародная супольнасць павінна прыняць неадкладныя захады, каб перадухіліць паўтарэнне падобных інцыдэнтаў. Я буду гаварыць пра гэта на Еўрапейскай Радзе, якая пачнецца заўтра ў Бруселі», – напісаў ён у Facebook.

Пра тое, што NATO і ЕЗ мусіць адрэагаваць на інцыдэнт у Беларусі заявіў і старшыня камітэта па міжнародных справах брытанскага парламента Том Тугэндхат. «Беларускі тыран Лукашэнка пагражае нам усім», – заявіў ён.

Hавiны
«Гэта не можа застацца беспакараным». Еўрапейскія палітыкі абураныя інцыдэнтам з самалётам Ryanair у Беларусі
2021.05.23 20:22

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў