Што адбылося ў небе над Беларуссю? Глядзіце ў праграме «Тыдзень з Кулеем» а 21:00


«Белсат» рыхтуе адмысловае выданне з нагоды затрымання Рамана Пратасевіча.

У нядзелю, 23 траўня, самалёт авіякампаніі «Ryanair», які ляцеў з Афінаў у Вільню, развярнуўся і прызямліўся ў аэрапорце Менску. На борце быў колішні рэдактар тэлеграм-каналу NEXTA Раман Пратасевіч. Нагадаем: Рамана абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), артыкулу 130 («Распальванне варожасці») і артыкулу 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). У лістападзе 2020-га КДБ унёс блогера ў спіс тэрарыстаў.

А 21:00 у праграме «Тыдзень з Кулеем» мы абмяркуем гэтую сітуацыю. Госці студыі: стваральнік тэлеграм-каналу NEXTA Сцяпан Пуціла, матуля Рамана Пратасевіча, кіраўнік НАУ Павел Латушка, адмысловая спавяшчальніца ААН Анаіс Марын і былы аператыўнік СБУ, які патлумачыць, як рыхтуюць такія аперацыі.

Абноўлена
У выніку спецаперацыі затрыманы Раман Пратасевіч. Галоўнае
2021.05.23 17:32
Hавiны
У Ryanair пацвердзілі, што інфармацыю аб «мінаванні» яны атрымалі ад беларускага боку
2021.05.23 20:51
Hавiны
«Гэта не можа застацца беспакараным». Еўрапейскія палітыкі абураныя інцыдэнтам з самалётам Ryanair у Беларусі
2021.05.23 20:22

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў