Раман Пратасевіч перад затрыманнем у Менску: «Тут мяне чакае смяротнае пакаранне»


Раман Пратасевіч пасля затрымання ў Менску.
Фота: Тэлеграм / Нехта

Адзін з пасажыраў рэйсу Афіны–Вільня распавёў пра тое, што адбывалася на борце. Паводле яго, канфлікту перад пасадкаю не было, паведамляе delfi.lt.

«Пасля раптоўнага манеўру самалёта адзін хлопец [Пратасевіч. – Рэд.] пачаў панікаваць, схапіўся за галаву. Толькі тады мы зразумелі, чаму. Ніякага канфлікту не было, да тых паваротаў самалёта не было ніякіх скандалаў, ніхто ні з кім не сварыўся. Толькі калі хлопец даведаўся, што мы ідзем на пасадку, ён засмуціўся. Нас усіх па чатыры вывелі, сабакі абнюхалі ўсе нашыя рэчы. Таго хлопца адвялі ў бок, ягоныя рэчы вытраслі на ўзлётную паласу. Мы спыталіся ў яго, што адбываецца. Ён сказаў, хто ён такі, і дадаў: «Тут мяне чакае смяротнае пакаранне». Ён быў ужо спакайнейшы, але дрыжэў. Побач з ім увесь час стаяў афіцэр, і неўзабаве вайскоўцы яго проста вывелі», – распавёў пасажыр рэйсу Афіны-Вільня.

Абноўлена
У выніку спецаперацыі затрыманы Раман Пратасевіч. Галоўнае
2021.05.23 17:32
Hавiны
«Акт дзяржаўнага тэрарызму»: лідар Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск пра інцыдэнт з самалётам Ryanair
2021.05.23 19:07

23 траўня пасажырскі рэйс, на якім ляцеў вядомы журналіст і блогер Раман Пратасевіч, зрабіў вымушаную пасадку ў Менску. Блогер затрыманы спецслужбамі. Самалёт Ryanair выконваў рэйс з Афінаў у Вільню, развярнуўся ў раёне Ліды і накіраваўся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск», дзе зрабіў пасадку. Пралятая над тэрыторыяй Беларусі пілоты падалі аварыйны сігнал, на мапе flightradar24.com рэйс быў пазначаны чырвоным колерам.

На 18-ую гадзіну па Менску самалёт Ryanair застаецца ў аэрапорце Менску.

У лістападзе КДБ унёс Пратасевіча у «тэрарыстычны спіс», аднак афіцыйна абвінавачванне ў тэрарызме Пратасевічу не выстаўлялі. Таму пакуль што няма падставаў сцвярджаць, што блогеру пагражае ў Беларусі смяротнае пакаранне.

Пратасевіч сышоў з пасады рэдактара тэлеграм-канала «NEXTA» ў верасні 2020 года. У сакавіку 2021 года блогер стаў рэдактарам папулярнага тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга».

АА belsat.eu

Стужка навінаў