«Акт дзяржаўнага тэрарызму»: лідар Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск пра інцыдэнт з самалётам Ryanair


Палітык Дональд Туск, старшыня Еўрапейскай народнай партыі пракаментаваў надзвычайную сітуацыю з затрыманнем журналіста і блогера Рамана Пратасевіча.

«Лукашэнка стаў пагрозай ня толькі для грамадзян сваёй краіны, але і для міжнароднай бяспекі. Яго акт дзяржаўнага тэрарызму патрабуе неадкладнага і рашучага адказу ўсіх еўрапейскіх урадаў і інстытутаў».

Абноўлена
У выніку спецаперацыі затрыманы Раман Пратасевіч. Галоўнае
2021.05.23 17:32

23 траўня пасажырскі рэйс, на якім ляцеў вядомы журналіст і блогер Раман Пратасевіч, зрабіў вымушаную пасадку ў Менску. Блогер затрыманы спецслужбамі. Самалёт Ryanair выконваў рэйс з Афінаў у Вільню, развярнуўся ў раёне Ліды і накіраваўся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск», дзе зрабіў пасадку. Пралятая над тэрыторыяй Беларусі пілоты падалі аварыйны сігнал, на мапе flightradar24.com рэйс быў пазначаны чырвоным колерам.

На 18-ую гадзіну па Менску самалёт Ryanair застаецца ў аэрапорце Менску.

У лістападзе КДБ унёс Пратасевіча у «тэрарыстычны спіс», аднак афіцыйна абвінавачванне ў тэрарызме Пратасевічу не выстаўлялі. Таму пакуль што няма падставаў сцвярджаць, што блогеру пагражае ў Беларусі смяротнае пакаранне.

Пратасевіч сышоў з пасады рэдактара тэлеграм-канала «NEXTA» ў верасні 2020 года. У сакавіку 2021 года блогер стаў рэдактарам папулярнага тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга».

АА belsat.eu

Стужка навінаў