23 красавіка праваслаўныя адзначаюць Вялікую суботу – апошні дзень перад Вялікаднем


У Вялікую суботу ўспамінаюць знаходжанне Хрыста целам у магіле, Ягоны зыход душой у пекла, увядзенне разбойніка ў рай і адначасовае перабыванне з Айцом і Духам у небе. У гэты дзень асвячаюць велікодныя яйкі і кулічы.

Фотакарэспандэнт «Белсату» папрысутнічаў на цырымоніі асвячэння яек і кулічоў у Архікафедральным саборы Святога Юра ў Львове. Адразу пасля сканчэння паветранай трывогі, якая трымалася амаль дзве гадзіны, людзі пайшлі ў храм, каб асвяціць ежу.

Добраслаўленне кулічоў у Архікафедральным саборы Святога Юра ў Львове, Украіна. 23 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат

Вялікая субота – посная субота і адначасова канун Светлага Уваскрашэння. Літургія ў гэты дзень злучаецца з вячэрняй. Падрыхтоўка да Вялікадня ў гэты дзень заключаецца ў прыбіранні і ўпрыгожванні кветкамі храмаў, у развучванні велікодных песняў, споведзі і чытанні малітваў да Святога Прычашчэння.

Акурат у Вялікую суботу асвячаюць пасхі – кошычкі з яйкамі і кулічамі на святочны стол.

Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат

Хросны ход, Велікодную ютрань, часы і Літургію – урачыстае богаслужэнне, прысвечанае Уваскрашэнню Хрыста, звычайна пачынаюць апоўначы.

Паводле беларускага народнага календара, у Беларусі гэты дзень называлі яшчэ Чырвонай суботай. Пяклі пірагі, фарбавалі яйкі цыбульнікам, хадзілі прыбіраць на могілкі.

Таксама ў Вялікую суботу палілі вогнішчы, а ў хатах не гасілі святло ўсю ноч.

Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат

«У Вялікую суботу ўночы дванаццаць сялянскіх дзяўчат надзяваюць белыя кашулі, бяруць саху і праводзяць ёю баразну вакол усяго сяла з малітваю: «Да ўваскрэсне Бог». Гэтым, паводле павер’я сялян, адыдзе ўсё нядобрае на цэлы год», – апавядаецца пра гэты дзень у «Беларускім народным календары».

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў