Жанчыне прысудзілі год «хатняй хіміі» за каментар «вусаты таракан»


Вольга Насыр за каментар «вусаты таракан» атрымала год зняволення без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). У жанчыны – няпоўнагадовае дзіця, віну прызнала цалкам. Суддзя – Максім Трусевіч. Менск, Беларусь. 23 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Суд Першамайскага раёну Менску 23 красавіка вынес рашэнне ў крымінальнай справе супраць 30-гадовай Вольгі Насыр.

Жанчыну вінавацілі ў публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 КК). Паводле матэрыялаў справы, Вольга Насыр у адным з тэлеграм-каналаў размясціла ў дачыненні кіраўніка дзяржавы паведамленні з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі, у тым ліку назвала яго «вусатым тараканам». Дзяржаўнае абвінавачанне рэпрэзентавала пракурорка Ганна Лапянок.

Вольга Насыр за каментар «вусаты таракан» атрымала год зняволення без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). У жанчыны – няпоўнагадовае дзіця, віну прызнала цалкам. Суддзя – Максім Трусевіч. Менск, Беларусь. 23 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Вольга разведзеная, мае 9-гадовае дзіця. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася. Віну прызнала цалкам, адзначыла, што трэба было прытрымаць эмоцыі.

У выніку суддзя Максім Трусевіч прысудзіў ёй абмежаванне волі на 1 год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Вольга Насыр за каментар «вусаты таракан» атрымала год зняволення без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). У жанчыны – няпоўнагадовае дзіця, віну прызнала цалкам. Суддзя – Максім Трусевіч. Менск, Беларусь. 23 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

МГ belsat.eu

Стужка навінаў