У Менску затрыманая журналістка Таццяна Бублікава


Журналістка БелаПАН Таццяна Бублікава была затрыманая ўвечары на вуліцы Балтыйскай у Менску. Каля 23:00 яе адпусцілі.

Як паведамляюць naviny.by, Таццяна прыйшла на інтэрвʼю да палітзняволенай Марыяй Сафонавай, якая два дні таму выйшла на свабоду. Падрабязнасці затрымання невядомыя, але ў сеціва трапіла відэа здарэння.

Каля 23:00 Таццяна паведаміла ў сваім Фэйсбуку, што яе адпусцілі.

У лістападзе 2020 года 21-гадовую жыхарку Менску Марыі Сафонавай пакаралі 2 месяцамі арышту за надпіс »Жыве Беларусь» і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай, дзвярах у падвал, парэнчах, тратуарнай дарожкі і скрыні для смецця. Дзеянні Марыі кваліфікавалі па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне будынкаў ці псаванне маёмасці).

Hавiны
За два малюнкі дзяўчыне прысудзілі два месяцы арышту
2020.11.12 19:16

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў