У Магілёве развальваецца трыумфальная арка за $ 375 тыс.

Трыумфальная арка ў Магілёве. Фота: Vk.com / Фото. Могилёв

Трыумфальная арка, якую будавалі ў Магілёве ўсяго некалькі гадоў таму, развальваецца проста на вачах.

Трыумфальная арка ў Магілёве. Фота: Vk.com / Фото. Могилёв

Пабудова з’явілася ў Магілёве напярэдадні Пятага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі ў кастрычніку 2018 года.

Трыумфальная арка ў Магілёве. Фота: Vk.com / Фото. Могилёв

Кошт аркі, паводле TUT.by, склаў Br 750 тыс., або $ 375 тыс. на той час. У гэтую суму ўвайшлі не толькі арка, але і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яе: устаноўка ходнікаў, лавак, кветнікаў, асвятлення.

Трыумфальная арка ў Магілёве. Фота: Vk.com / Фото. Могилёв

Выявы таго, як выглядае арка сёння, публікуе супольнасць «Фото. Могилёв» «УКантакце».

Трыумфальная арка ў Магілёве. Фота: Vk.com / Фото. Могилёв

«Вылізаны» Магілёў – для Лукашэнкі і Пуціна ці для гараджанаў?

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны