У Курапатах затрыманыя Зміцер Дашкевіч, Ганна Шапуцька і яшчэ тры чалавекі


Сілавікі затрымалі Змітра Дашкевіча, Ганну Шапуцьку, Кірыла Лойку і яшчэ двух удзельнікаў курапацкай варты. Пра гэта паведаміла Наста Дашкевіч у сваім Фэйсбуку.

За некалькі гадзінаў да гэтага Зміцер Дашкевіч выклаў у Фэйсбуку фота з Курапатаў з подпісам: «У Курапатах сонейка перамагло мокры снег, то, пэўне ж, і ў Беларусі праўда пераможа хлусню».

Зміцер Дашкевіч і Ганна Шапуцька ў Курапатах.
Фота: facebook.com/zm.dashkevich

Дзе цяпер знаходзяцца затрыманыя – невядома.

Курапацкая варта, якая супрацьстаіць пабудаванай ля месца масавых расстрэлаў рэстарацыі «Поедем поедим», трывае з чэрвеня 2018-га. Актывістаў рэгулярна затрымліваюць і караюць адміністратыўным арыштам.

Мінулы раз Змітра Дашкевіча затрымлівалі ў Курапатах у студзені – тады яму далі 15 содняў арышту.

Аб’ектыў
Ад Курапатаў да Акрэсціна
2020.10.29 23:15

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў