Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было


Сёння ў Менскім гарадскім судзе разглядаюць апеляцыю на прысуд карэспандэнткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Менск, Беларусь. 23 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У пятніцу, 23 красавіка, у Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыі на прысуд журналісткам «Белсату».

11:40. Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай, паведаміў, што ўжо рыхтуецца скарга ў Раду ААН у справе правоў чалавека.

«Цуду не адбылося. Я не меў ілюзіяў. Судовая сістэма і правасуддзе ў Беларусі раптам не зʼявіліся. Выбліску сумлення не адбылося. Людзі, якія выконваюць абавязкі суддзяў, ужо даўно пазбаўленыя гэтай хімеры», – падкрэсліў ён.

У Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыі на прысуд карэспандэнткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Суддзі пакінулі прысуд без зменаў. На фота — Ігар Ільяш, муж Кацярны Андрэевай. Менск, Беларусь. 23 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

11:30. Адвакат Андрэй Мачалоў заявіў, што плануецца падаваць наглядную скаргу на імя старшыні Менскага гарадскога суда, а ў выпадку яе незадавальнення – у Вярхоўны Суд Беларусі.

11:14. Суддзі Алена Ананіч, Пётр Арлоў і Валянціна Зянькевіч пастанавілі вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовой пакінуць без зменаў, а апеляцыйныя скаргі не задаволіць.

У Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыі на прысуд карэспандэнткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Суддзі пакінулі прысуд без зменаў. Менск, Беларусь. 23 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

10:55. Пракурорка Вольга Герасімовіч: «Лічу, што іхная віна цалкам даказаная». Нібыта дзеўчыны на судзе самі сказалі, што яны былі ў месцы здзяйснення правапарушэння, выходзілі на праезную частку і былі ў кватэры Марозава.

Кажа, што «Менсктранс» даказаў іхную віну, і тая частка дарогі, дзе перабывалі журналісткі, была заблакаваная. Скаргі абароны пра недаказанасць віны – неабгрунтаваныя, бо дзеўчыны нібыта самі пацвердзілі сваё перабыванне на месцы. Кажа, што яны наагул не мелі права здымаць, бо «МЗС нашай краіны» не выдаў ім пасведчанняў.

Вольга Герасімовіч заявіла, што від і памер пакарання абгрунтаваныя і справядлівыя, таму просіць пакінуць рашэнне суда без зменаў, а скаргу – без задавальнення. Яна нават не паварочваецца тварам да прысутных.

Суддзя пайшоў прымаць рашэнне.

10:48. Аляксандр Хаецкі, адвакат Дарʼі Чульцовай, адзначыў: у прысудзе заяўлена, што абвінавачаныя супольна парушылі Закон аб правядзенні масавых мерапрыемстваў і стварылі перашкоды для руху транспарту. Ён распавёў, што такое мітынг, што трансляцыя павінна была, наадварот, справакаваць людзей застацца ўдома, бо на плошчы Пераменаў выбухалі гранаты і ўжывалася зброя. Дарʼі ж не было ў кадры, а таму яна не магла да чагосьці заклікаць.

10:42. Адвакат Андрэй Мачалоў таксама падкрэсліў адсутнасць у журналістак дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Ён нагадаў, што людзей 15 лістапада затрымлівалі паводле арт. 23.34 КаАП, а не паводле крымінальнай справы, таму яны не маглі іх зарганізаваць. Паводле яго, не даказана, што менавіта журналісткі спынілі рух транспарту. Больш за тое, яны самыя не бралі актыўнага ўдзелу ў акцыі, а толькі выконвалі сваю працу.

10:35. Суддзя зачытаў скаргу абароны: не ўстаноўлены факт таго, што дзеянні журналістак пацягнулі цяжкасці працы транспарту, не даказаны памер шкоды «Менсктрансу», не былі дапытаныя асобы, якія бралі ўдзел у акцыі, што менавіта Андрэева і Чульцова прымусілі іх выйсці на вуліцу. Суд не ўстанавіў, што дзяўчыны бралі актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а выхад іх на праезную частку быў справакаваны журналісцкаю працаю. Пры гэтым у іх незаконна былі сканфіскаваныя камізэлькі «Прэса», не даказана, што Каця нешта выкрыквала. Запіс эфіру не ўтрымлівае прыкметаў закліку грамадзянаў да ўдзелу ў акцыі, а толькі паведамляе пра тое, што адбываецца, тым, хто ў акцыі не браў удзелу. Ператрусы ўдома былі здзейсненыя з парушэннямі.

«Прысуд незаконны і неабгрунтаваны ды павінен быць адменены», – заявіў адвакат Мачалоў.

10:15. Адвакат Мачалоў папрасіў даць яму разгледзець агентурна-аператыўную справу, якая ёсць у матэрыялах Кацярыны Андрэевай. Хадайніцтва не задаволілі, бо адвакат не мае права доступу да яго.

Зачытваюць абвінавачанне.
Сёння ў Менскім гарадскім судзе адбываецца разгляд апеляцыі на прысуд карэспандэнткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Менск, Беларусь. 23 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Разгляд апеляцыйных скаргаў Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай пачаўся а 10:00. У зале каля 20 чалавек, у тым ліку юрыст Сяргей Зікрацкі, сваякі журналістак.

Сёння ў Менскім гарадскім судзе праходзіць разгляд апеляцыі на прысуд карэспандэнткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Менск, Беларусь. 23 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Самых асуджаных у зале няма. Адвакаты Кацярыны і Дар’і падалі хадайніцтвы, каб яны бралі ўдзел у працэсе праз відэасувязь.

Сёння ў Менскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд апеляцыі на прысуд карэспандэнткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Менск, Беларусь. 23 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Хадайніцтвы адвакатаў пакінулі без задавальнення.

«І гэтае хадайніцтва задавальненню не падлягае», – заявіў бок абвінавачання.

Гісторыі
«Калі нам будзе 70, некалькі месяцаў ці гадоў пададуцца дробяззю»: Ігар Ільяш – пра тое, як быць мужам палітзняволенай
2020.11.28 18:30

18 лютага дзвюх нашых каляжанак засудзілі на два гады пазбаўлення волі. Суддзя прызнаў злачынствам стрым з плошчы Пераменаў, у якім журналісткі паказвалі акцыю памяці забітага Рамана Бандарэнкі ды яе жорсткі разгон сілавікамі.

Аліна Касьянчык – адна з славутых рэкардсменак беларускай судовай машыны. Дзяўчыне ўсяго 22 гады, але яна ўжо паспела зарабіць рэпутацыю бязлітаснай дзяржаўнай абвінаваўцы. Сярод іншага, менавіта Аліна была памочніцай пракурора ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Падрабязней >>>

Пастанову прысудзіць Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай па два гады калоніі суддзя Наталля Бугук вынесла на чацвертым паседжанні. Да разгляду справы паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў нашых каляжанак Бугук ужо адзначылася прысудамі ў іншых палітычных справах і назапасіла важкае партфоліа за апошнія некалькі месяцаў. Ніводнага апраўдальнага прысуду служка закону не вынесла. Падрабязней пра суддзю >>>

МГ belsat.eu

Стужка навінаў