Пасля непрацяглых перамоваў у Маскве Лукашэнка адразу ж вылецеў у Менск


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве 22 красавіка.
Фота: kremlin.ru

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным у Маскве цягнуліся амаль чатыры гадзіны, пасля чаго Лукашэнка адразу ж вылецеў у Менск.

Пра тое, што Лукашэнка вылецеў з Менску, тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў а 9:54 22 красавіка. Доўгі час перамовы не пачыналіся, таму замест іх Лукашэнка сустракаўся з беларускім амбасадарам у Расеі Уладзімірам Сямашкам. Перамовы пачаліся каля 17:00 і цягнуліся менш за чатыры гадзіны. А 21:30 БелТА паведаміла, што самалёт з Лукашэнкам вяртаецца ў Беларусь.

Аб’ектыў
Сустрэча ў Маскве – пагроза незалежнасці
2021.04.23 00:29

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што бакі абмяркоўвалі «галоўным чынам прамысловую кааперацыю, супрацу ў сферы энергетыкі і медыцыны, узаемадзеянне ў высокатэхналагічных галінах». Таксама яны падсумавалі вынікі працы ў лініі профільных ведамстваў, перадае «РИА Новости».

Пяскоў удакладніў, што падчас перамоваў Пуцін кантактаваў са старшынёй ураду РФ Міхаілам Мішусціным і з іншымі чальцамі Кабінету міністраў, каб «зверыць гадзіннікі ў тых ці іншых кірунках расейска-беларускай супрацы».

Іншыя падрабязнасці перамоваў, апроч пратакольнай часткі, не паведамляюцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў