Менгарвыканкам дазволіў піць ваду з-пад крана


Вайскоўцы з Барысава наліваюць ваду ў мікрараёне Чыжоўка з 7:00. 22 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат

Падчас правядзення лабараторных даследаванняў пітной вады ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Менску назіраецца стабілізацыя якасці вады паводле арганалептычных і хімічных паказнікаў. Пра гэта раніцаю 23 красавіка паведамілі ў прэс-службе Менскага гарвыканкаму.

Паводле мікрабіялагічных паказнікаў вынікі доследных пробаў таксама адпавядаюць паказнікам бяспекі, устаноўленым гігіенічным нарматывам.

«Вада можа быць выкарыстаная ў пітных мэтах», – цытуе прэс-служба Менскага гарвыканкаму Санітарна-эпідэміялагічную службу.

Фота
«Два гады таму на гэтым месцы ўжо было надзвычайнае здарэнне». Што вядома пра камунальную аварыю ў Менску
2021.04.22 16:34

Нагадаем, што 21 красавіка а 21:15 у Міністэрства надзвычайных сітуацыяў паступіла паведамленне пра пашкоджанне водаправоду дыяметрам 1000 мм. Некаторыя раёны сталіцы засталіся без пітной вады.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў