Амбасадарка ЗША не верыць, што рэжым Лукашэнкі можа ўстаяць


Святлана Ціханоўская і Джулі Фішэр.
Фота: Telegram / @tsikhanouskaya

Аляксандр Лукашэнка наўрад ці доўга пратрымаецца ля ўлады, калі будзе працягваць рэпрэсаваць апанентаў. Пра гэта ў інтэрв’ю «Reuters» заявіла амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.

Дыпламатка мяркуе, што наўрад ці Аляксандр Лукашэнка пратрымаецца ва ўладзе доўга, калі не будзе размаўляць з беларускім народам:

«Пратэсты змянілі стаўленне да рэжыму ў Беларусі. Я не веру, што ўрад, які ідзе насуперак волі свайго народу, які гэтак адкрыта ігнаруе волю народу, можа ўстаяць».

Пры гэтым Джулі Фішэр заявіла, што Вашынгтон занепакоены тым, што Беларусь стала больш залежнай ад Масквы, «усё больш аддаляецца ад суверэнітэту і незалежнасці».

«Мы лічым, што ў Беларусі ёсць велізарныя эканамічныя магчымасці [руху. – рэд. Belsat.eu] на Захад. Але ў цяперашніх умовах вельмі цяжка ўявіць, як яна можа рухацца наперад», – сказала амбасадарка.

Hавiны
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр часова будзе працаваць у Вільні
2021.04.21 18:34

На гэтым тыдні міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая прыняць Джулі Фішэр «у любы момант». Аднак амбасадарка ЗША ў Беларусі не можа прыехаць у Менск, бо ў яе няма беларускай візы. Таму Вашынгтон накіраваў у Вільню запыт пра часовую акрэдытацыю дыпламаткі ў Літве.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў