Партал «Sport Arena» спыніў працу ў Беларусі «праз нязгоду з пазіцыяй кіраўніцтва краіны»


Пасля двух гадоў працы ў Беларусі спыняе сваю дзейнасць украінскі спартовы партал «Sport Arena Беларусь».

На сайце вісіць аб’ява, што праца спыняецца «праз нязгоду з пазіцыяй кіраўніцтва Беларусі».

«Мы сумленна і бесстаронне выконвалі сваю працу, папулярызуючы спорт Беларусі, але пазіцыі кіраўніцтва краіны не пакідаюць нам магчымасці і жадання працягваць працу», – напісана на сайце.

Скрыншот: sportarena.by

Тым чытачам, якія жадаюць і далей сачыць за навінамі спорту з гэтага рэсурсу, прапаноўваецца скарыстацца ўкраінскай версіяй сайту «Sport Arena».

«Sport Arena» – украінскі спартовы сайт, прысвечаны ўкраінскаму і замежнаму спорту. Ён быў заснаваны ва Украіне ў 2015 годзе, а апошнія два гады працаваў і ў Беларусі, рыхтаваў навіны, аналітыку і статыстыку.

Артыкулы
«Адэса – выдужае!» Беларус Дзмітрый Карняенка – пра візіт да яго адэскай паліцыі і пра сітуацыю ў горадзе
2022.03.23 14:54

АД belsat.eu

Стужка навінаў