Палітвязня Мікалая Дзядка змясцілі ў ПКТ


На Мікалая Дзядка ў горацкай калоніі працягваюць ціснуць: цяпер ён месціцца ў ПКТ – памяшканні камернага тыпу. Пра гэта паведамляе «Новы час» са спасылкай на бацьку палітвязня Аляксандра Дзядка.

Да гэтага Мікола Дзядок сядзеў у ШІЗА. Яму па-ранейшаму не прыходзяць лісты, у тым ліку амаль няма карэспандэнцыі ад родных. Адпраўляць лісты Мікалай таксама не можа.

Са словаў Аляксандра Дзядка, усе лісты, што прыходзяць Міколу, знішчаюць. На знак пратэсту палітвязень адмовіўся выходзіць на працу, за што яму прызначылі чатыры месяцы ПКТ. А двух асуджаных, якія дачыняліся з Міколам, на пакаранне адправілі ў штрафны ізалятар.

Бацька палітвязня зазначае, што ў ПКТ холадна і брудна. Нягледзячы на тое, што ноччу бывае мінусавая тэмпература, там выключаюць ацяпленне.

«Гэта адкрыты здзек», – гаворыць Аляксандр Дзядок, які перакананы, што ягонага сына імкнуцца маральна знішчыць.

Артыкулы
Як здзекуюцца з палітвязня Міколы Дзядка: чатыры ШІЗА за месяц, ізаляцыя ад людзей, лістоў і перадачаў
2022.03.11 17:28

Учора, 22 сакавіка, ён спрабаваў перадаць Міколу належную яму паводле закону рэчавую перадачу, але яе не прынялі. Таксама адмовіліся прыняць лекі, патрэбныя палітвязню. Аляксандр Дзядок зазначае, што паводзіны супрацоўнікаў калоніі адкрыта варожыя.

Праўда, 22 сакавіка Міколу Дзядка змагла наведаць адвакатка. Паводле ейных словаў, выглядае ён нядрэнна, хоць у цэлым абставіны цяжкія.

РР belsat.eu

Стужка навінаў