Жыхар Валожына атрымаў 15 содняў арышту за чырвоную паласу на гаражы


Міліцыя і суд палічылі чырвоную паласу на гаражы несанкцыянаваным пікетам. Пра гэта паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал «Вясна назірае».

19 сакавіка ў Валожынскі РАУС выклікалі Сяргея Тура, там на яго склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») за тое, што ён нібыта праводзіць пікет у выглядзе пафарбаванага ў бел-чырвона-белыя колеры гаража. Пасля складання пратаколу яго адпусцілі, аднак праз некаторы час міліцыянты прыехалі да Тура дадому. Сяргей быў у паліклініцы, таму міліцыянты прыйшлі ў медычную ўстанову і там затрымалі мужчыну.

Сяргей пазваніў жонцы з міліцыі і сказаў, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак, але жонка так і не змагла трапіць на яго: працэс прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме. Суд арыштаваў мужчыну на 15 содняў

Камунальнікі зафарбавалі чырвоную паласу на гаражы.
Фота: spring96.org

Акрамя таго, пасля суда да Тураў дадому прыхалі камунальнікі і зафарбавалі чырвоную палоску на гаражы ў шэры колер. Пры гэтым яны паведамілі гаспадыні дому, што гэта «бясплатна – у якасці дапамогі як шматдзетнай сям’і». У Сяргея ўдома трое няпоўнагадовых дзетак: 2, 4 і 8 гадоў. Са словах жонкі, Сяргея Тура ўжо звольнілі з працы.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў