Журналістку Кацярыну Барысевіч перавялі ў жодзінскі ізалятар


Журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч з СІЗА-1 на Валадарскага 2 у Менску перавялі ў ізалятар у Жодзіна. Пра гэта стала вядома сёння раніцай, калі Кацярыне спрабавалі перадаць перадачу на Валадарскага, паведамляе TUT.by.

Абарона лічыць, што віна Кацярыны не даказана, і настойвае на апраўданні. 20 красавіка ў Менскім гарадскім судзе будзе разглядацца апеляцыя ў справе.

Кацярына Барысевіч.
Фота: TUT.by

2 сакавіка журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч і лекар БХМД Арцём Сарокін былі прызнаныя вінаватымі ў разгалошванні медычнай таямніцы ў справе «нуль праміле». Суд прызначыў Барысевіч паўгода пазбаўлення волі, Сарокіну – два гады, але з адтэрмінаваннем на год.

Аднак пракуратура палічыла такі прысуд журналісткі «занадта мяккім» і накіравала ў суд пратэст.

Аб’ектыў
«Яны выконвалі сваю працу, іх пасадзілі за краты. А той, хто забіў чалавека, таго не пакаралі зусім»
2021.03.02 22:12

АД, belsat.eu

Стужка навінаў