Запрашэнне на дэбаты «Ад Беларускай Народнай Рэспублікі да Рыгі. Незалежнасць Беларусі»


 

Даведка

103 гады таму паўстала першая беларуская дзяржава – Беларуская Народная Рэспубліка. Хоць яна праіснавала ўсяго два гады, дагэтуль яе абвяшчэнне патрыёты адзначаюць як Дзень незалежнасці. У сваю чаргу Польшча і савецкая дзяржава 100 гадоў таму ў Рызе падпісалі мірную дамову, якая на два дзесяцігоддзі замацавала лёс беларускіх зямель. Навуковую дыскусію, прысвечаную гэтым падзеям, арганізуе Польскі музей гісторыі.

Ці была сто гадоў таму магчымасць стварыць стабільную і незалежную дзяржаву паміж Польшчай і Савецкім Саюзам? У якой ступені памяць пра Беларускую Народную Рэспубліку паўплывала на фармаванне ідэнтычнасці наступных пакаленняў беларусаў і як яна выглядае цяпер, у момант беспрэцэдэнтнага сацыяльнага рыўка? Падчас арганізаваных Польскім музеем гісторыі онлайн-дэбатаў гэта абмяркуюць гісторыкі і эксперты па гістарычнай палітыцы: прафесар Марэк Корнат (Marek Kornat) з Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук, доктар Аляксандр Смалянчук (Alaksandr Smalańczuk) з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту ім. Янкі Купалы і Войцех Кананьчук (Wojciech Konończuk) з Цэнтру ўсходніх даследаванняў. Сустрэчу правядзе доктар Лукаш Ясіна (Łukasz Jasina).

Анонс
Злачынства ў Курапатах 1937-1941: праўда і свабода
2021.02.22 17:18

Арганізатары запрашаюць вас паглядзець дыскусію праз акаўнт Польскага музею гісторыі на Facebook і на канале MuzHPtv на платформе YouTube у суботу, 27 сакавіка 2021 года, з 11:00. Будзе сінхронны пераклад на расейскую мову.

Дэбаты пройдуць пад эгідай Польска-расейскага цэнтру дыялогу і ўзаемаразумення і «Belsat TV».

md /МВ belsat.eu

Стужка навінаў