У Менску затрыманы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі


Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены на Акрэсціна, паведамляе Telegram-канал Каардынацыйнай рады.

Увечары 22 сакавіка Мікалай, выходзячы з дому да сябра, напісаў таму ў 18.39, што калі яго ня будзе праз 15 хвілін, значыць яго затрымалі. Да сябра ён не дайшоў і ад таго часу не выходзіў на сувязь.

Пазней яго аднапартыйцы паведамілі, што Мікалай Казлоў знаходзіцца на Акрэсціна.

Мікалай Казлоў. Скрыншот: Белсат

Раней Казлоў скарыстаўся сваім законным правам і тройчы пасля допытаў адмовіўся даваць падпіску пра неразгалошванне. Яму прысуджалі 15 содняў і выклікалі на размовы ў РУУС. Пасля адной з гутарак Мікалая па незразумелых прычынах трое сутак утрымлівалі на Акрэсціна.

У пачатку сакавіка Мікалаю было прад’яўленае абвінавачванне па частцы 1 артыкула 407 КК («Наўмыснае раскрыццё інфармацыі пра расследаванне, папярэднім следстве або закрытым судовым пасяджэнні»). Пакаранне па артыкуле прадугледжвае ад штрафу да 3 гадоў пазбаўлення волі.

«Я перакананы, што ніякай сакрэтнай інфармацыі я не выдаваў. Акрамя таго, што я сказаў, што справа аб Каардынацыйнай радзе сфабрыкаваная і людзі сядзяць нявінна. Сваю некампетэнтнасць гэтыя следчыя спрабуюць схаваць падпіскамі аб неразгалошванні. Следчая група расцаніла маю адмову даваць падпіску пра неразгалошванне як адміністрацыйнае правапарушэнне, хоць я скарыстаўся сваім законным правам», – раней каментаваў Мікалай Казлоў.

Hавiны
Супраць старшыні АГП Мікалая Казлова распачалі крымінальную справу
2021.03.10 16:32

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў