Людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі і плакатамі пікетуюць амбасаду ЗША і Украіны ў Менску і Берасці


Зранку 23 сакавіка каля амбасадаў ЗША і Украіны ў Менску сабраліся людзі з плакатамі і праўладнымі сцягамі. Чаго яны патрабуюць і з якой нагоды там апынуліся, дакладна не вядома.

На плакатах пікетоўцаў ёсць такія надпісы: «Каляровыя рэвалюцыі ў Беларусі не пройдуць», «Адэса – Хатынь ХХІ стагоддзя», «Няма апраўдання нацызму!», «Не замінайце нам спакойна жыць у сваёй краіне».

Пікет каля амбасады ЗША ў Менску 23 сакавіка.
Фота: belta.by
Пікет каля амбасады ЗША ў Менску 23 сакавіка.
Фота: belta.by

Сярод плакатаў каля амбасады Укаіны відаць даволі радыкальныя ў дачыненні прэзідэнта Украіны лозунгі.

Пікет каля амбасады Украіны ў Менску 23 сакавіка.
Фота: belta.by
Пікет каля амбасады Украіны ў Менску 23 сакавіка.
Фота: belta.by

Да пікетоўцаў каля амбасады Украіны выйшаў амбасадар Украіны Ігар Кізім.

Да пікетоўцаў каля амбасады Украіны выйшаў амбасадар Ігар Кізім (справа).
Фота: belta.by

Журналісты «Белсату» паведамляюць, што падобны пікет з такімі самымі лозунгамі прайшоў каля ўкраінскага кансулату ў Берасці.

Пікет каля кансулату ў Берасці, 23 сакавіка.
Фота: belta.by

АД, belsat.eu

Стужка навінаў