Затрымалі вядомага лекара-рэаніматолага з Віцебску Уладзіміра Мартава


Уладзіміра Мартава затрымалі 22 лютага на ягоным уласным лецішчы пад Лепелем, цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ, напісала ў Фэйсбуку віцебская журналістка Таццяна Мацвеева са спасылкай на жонку лекара.

Уладзімір Мартаў.
Фота: Белсат

Таццяна Мацвеева таксама паведамляе, што Мартава абвінавачваюць паводле арт.24.23 КаАП РБ («Парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах»). 23 лютага адбудзецца суд. Іншых падрабязнасцяў няма.

«Спадарыня Алена сёння паехала да мужа ў Лепель, хацела перадаць яму лекі. Ён гіпертонік, і гэтыя лекі патрэбныя яму пастаянна. Аднак лекі перадаць не дазволілі. Сказалі, калі раптам вашаму мужу стане кепска, то выклічам хуткую дапамогу, кажа Алена Мартава», – піша Мацвеева.

Hавiны
Віцебскі доктар Уладзімір Мартаў: «Стаўся стрэмкаю, нязручным чалавекам са сваёй пазіцыяй»
2021.03.04 13:04

Уладзімір Мартаў – былы загадчык аддзяленнем анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі.

Мартаў адным з першых беларускіх лекараў адкрыта распавядаў пра рэальную сітуацыю з каронавірусам. Увесну 2021 году з рэаніматолагам не працягнулі кантракт.

Hавiны
Доктара Уладзіміра Мартава пакаралі адміністратыўным арыштам
2022.02.23 18:05

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў