Прызначана дата суду над журналістам Алегам Груздзіловічам


Суд над Алегам Груздзіловічам пачнецца 2 сакавіка а 10-ай раніцы ў судзе Савецкага раёну Менску, паведамляе «Радыё Свабода».

Жонка палітвязня Мар’яна Груздзіловіч расказала «РС», што падала заяву на спатканне з мужам, але ў судзе ёй параілі пачакаць і патлумачылі, што магчымае больш мяккае рашэнне па справе Алега і яго могуць вызваліць у залі суду. Паводле супрацоўнікаў суду, разгляд справы можа заняць 2 дні.

Справу на Алега Груздзіловіча завялі за асвятленне ім аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе, якую ён асвятляў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі». Раней ён працаваў на «Радыё Свабода», але быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС восенню 2020 году. Затрымалі Груздзіловіча 23 снежня 2021 года, у дзень, калі Міністэрства ўнутраных справаў назвала «экстрэмісцкім фармаваннем» інтэрнэт-рэсурсы «Свабоды».

Артыкулы
«Чулі праз акно ката…» Палітвязень Алег Груздзіловіч расказаў у лісце, як сустрэў Новы год за кратамі
2022.01.10 14:20

РР belsat.eu

Стужка навінаў