Доктара Уладзіміра Мартава пакаралі адміністратыўным арыштам


Доктару Уладзіміру Мартаву, затрыманаму на дачы пад Лепелем, прысудзілі 7 содняў адміністратыўнага арышту. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку журналістка Таццяна Матвеева са спасылкаю на жонку медыка.

Паводле жонкі Уладзіміра, яго судзілі за бел-чырвона-белы сцяжок на аватарцы ў сацыяльнай сетцы, а таксама за нейкую песню (пакуль не зразумела, таксама змешчаную ў сацсетках, або знойдзеную на дыску, які забралі пры затрыманні). На яго быў складзены пратакол паводле арт. 24.23 КаАП РБ («Парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах»).

Сваю віну Мартаў не прызнаў. Таццяна Матвеева паведамляе, што лекі для доктара дзякуючы настойлівасці родных усё ж прынялі (мужчына мае гіпертанію).

Hавiны
Віцебскі доктар Уладзімір Мартаў: «Стаўся стрэмкаю, нязручным чалавекам са сваёй пазіцыяй»
2021.03.04 13:04
  • Уладзімір Мартаў – былы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі. Ён быў адным з першых беларускіх медыкаў, хто адкрыта распавядаў пра рэальную сітуацыю з каронавірусам. Увесну 2021 года з рэаніматолагам не працягнулі кантракту.

РР belsat.eu

Стужка навінаў