Берасцейскія ўлады ўсё ж прадалі надзел зямлі на месцы масавых расстрэлаў


Для гэтага спатрэбілася правесці тры аўкцыёны і ў два разы знізіць кошт на надзел.

За два мільёна беларускіх рублёў гэты ўчастак купіла менская кампанія ТАА «АйранІнвестПраект», якая апошнім часам вельмі актывізавалася на рынку будаўніцтва ў Берасці.

«Цяжка сказаць якія мэты пераследавала кампанія, але калі цалкам выканаць умова праекту, яго рэалізаваць фактычна не магчыма. Але калі кіравацца, што зараз не да закону, то можа яны змогуць пачаць і скончыць будоўлю. Пытанні ў любым выпадку ўзнікнуць, калі не зараз, то пазней. Цяпер жа гарвыканкам вырашыў узнікшыя на гэтым аб’екце праблемы, і вярнуў згубленыя ім грошы», – кажа ў размове з «Белсатам» адзін з берасцейскіх актывістаў.

Іншы наш суразмоўца сумняецца ў законнасці гэтага аўкцыёну, і кажа, што цяпер такія часы, што тыя хто пры ўладзе могуць рабіць амаль усё беспакарана.

Hавiны
У Берасці каля будоўлі элітнага жылога кварталу паклалі 11 вянкоў
2019.02.24 17:55

Нагадаем, у 2019 годзе ў цэнтры Берасця пачалі будаваць «Прыбужскі квартал», але працу не завяршылі, бо на месцы будоўлі знайшлі парэшткі 1214 вязняў берасцейскага гета.

Інвестар згарнуў праект і сышоў, улады паабяцалі паставіць там мемарыял і зрабіць паркавую зону, у тыл ліку ў гэтым былі запэўнення афіцыйныя асобы Ізраілю. Цяпер гэтыя абяцанні забытыя, а на месцы фактычна брацкай магілы зноў плануюць пабудаваць элітнае жытло.

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў