У Віцебску асудзілі медсястру, якая хацела дапамагчы збітаму амапаўцамі хлопцу


Медсястру з Віцебску Юлію Кашавераву асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму толькі за тое, што дзяўчына тры разы ўдарыла па машыне з сілавікамі. Прысуд агучыў суддзя Кастрычніцкага суда Віцебску Сяргей Будрэвіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Юлія Кашаверава пад вартай ужо пяць месяцаў. 22-гадовая жыхарка Віцебску працавала медсястрой 103-й асобнай мабільнай вайсковай брыгады. Падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка 2020 года дзяўчына сарвала маску і галаўны ўбор з сілавіка і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. У выніку на яе завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 КК. Абвінавачвалі яе паводле ч. 2 («Злоснае хуліганства»). У судзе пракурор запатрабаваў для дзяўчыны 6 гадоў зняволення.

Юлія распавяла, што хацела надаць медычную дапамогу хлопцу, які ўпаў на зямлю, калі ўцякаў ад амапаўцаў. У яе не атрымалася гэта зрабіць – «нахлынулі эмоцыі, ударыла па машыне».

У выніку суддзя Кастрычніцкага суда Віцебску Сяргей Будрэвіч прысудзіў Юліі Кашаверавай 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
Палітвязня Уладзіслава Зяневіча пакаралі трыма гадамі «хіміі» за Марш супраць тэрору
2021.02.23 13:49

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў