У Менску і Берасці затрымалі блогераў


У Беларусі працягваюцца затрыманні. Гэтак, сёння ў Менску схапілі YouTube-блогера Руслана Лінніка. А ў Берасці на плошчы Леніна затрымалі намесніка старшыні абласной арганізацыі БСДП і блогера Сяргея Мазана.

Праваабаронцы адзначаюць, што прычыны затрымання пакуль невядомыя. За кратамі апынуўся YouTube-блогер Руслан Ліннік, які мае на сваім канале больш за 90 тысячаў падпісантаў. Руслана даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна, але што стала падставай для затрымання – высвятляецца.

У Берасці на плошчы Леніна затрымалі намесніка старшыні абласной арганізацыі БСДП і блогера Сяргея Мазана. Паводле старшыні берасцейскай філіі БСДП Ганны Канюс, Сяргей пазваніў у офіс і сказаў, што яго затрымалі. Сілавікі, якія яго схапілі, паказалі пасведчанні наркакантролю. Цяпер сувязі з ім няма.

Сяргей Мазан.
Фота: Белсат

У Магілёве ў АБЭЗ на «размову» выклікалі былога дырэктара музею гісторыі гораду Аляксея Бацюкова. Але з гісторыкам праводзіў размову працаўнік Ленінскага РАУС, які запаўняў нейкую анкету.

Аляксей Бацюкоў, дырэктар Музею гісторыі Магілёва.
Фота: Белсат

Сярод пытанняў было і такое: сам Бацюкоў звольніўся з музею ці яго звольнілі? Таксама міліцыянт пытаўся, ці быў кантракт скасаваны з палітычных матываў.

Hавiны
У Віцебску асудзілі медсястру, якая хацела дапамагчы збітаму амапаўцамі хлопцу
2021.02.23 15:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў