Святлана Алексіевіч распавяла пра Кацярыну Андрэеву, сказала, калі вернецца ў Беларусь і чаму з'ехала


Нобэлеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, якая цяпер перабывае ў Берліне, распавяла, што мае намер вярнуцца ў Беларусь. Пісьменніца выехала ў Нямеччыну, каб паправіць сваё здароўе, піша «Народная Воля».

Нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч лічыць, што сітуацыя ў нашай краіне цяпер залежыць ад грамадства. Пісьменніца выказвае думку, што ўладу ў краіне зменяць людзі, якія мусяць выйсці на вуліцы гарадоў і мястэчак. З іншага боку, кажа нобэлеўская лаўрэатка, не зразумела, чаму супраць мірных грамадзянаў паўсталі сілавікі.

«Але мяне, вядома, трасе, адкуль столькі сілавікоў, якія здольныя так калечыць і зневажаць? Здольныя так беспярэчна служыць? Як быццам у іх няма бацькоў, дзяцей, жонак… Як яны дома размаўляюць з імі пасля службы?

А аповед відавочцаў пра маладую дзяўчыну з РУУС, якая любіла збіваць мужчынаў і нават рабілася прыгожай, калі гэта рабіла?.. Іх, па-мойму, нават некалькі, такіх дзяўчат. Вось адкуль яны ўзяліся? Загадка», – кажа Святлана Алексіевіч.

Hавiны
Святлана Алексіевіч: улада абвясціла вайну свайму народу
2020.08.13 12:17

На думку нобэлеўскай лаўрэаткі, цяпер у грамадстве назіраецца маўчанне перад выбухам.

«Лукашэнка, напэўна, хацеў пачуць словы: «Вы перамаглі!» А ніхто гэтага не сказаў, бо ўсе ў душы ведаюць, што ён не перамог. Колькі фантастычна мужных людзей вылучыў час: Маша Калеснікава, Арцём Сарокін і Кацярына Барысевіч, сам Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка, мілая, дзіўная Каця Андрэева, якую я ведаю асабіста… Як годна і прыгожа яны паводзяць сябе.

Святлана Алексіевіч ідзе да будынку Следчага камітэту на допыт у справе стварэння Каардынацыйнае рады для перадавання ўлады. 26 жніўня 2020 году.
Фота: Света Фар / Белсат

А прыгожая жанчына Юлія Слуцкая? З якой іроніяй і мужнасцю яна праходзіць праз выпрабаванні ў СІЗА. Вядома, так зневажаць людзей можа толькі калгасная этыка: каб не працаваў унітаз, каб не было гарачай вады, каб не было бялізны і матрацаў… Каб людзі, сыходзячы на ​​волю, пакідалі сукамернікам свае чыстыя майткі, таму што забароненыя перадачы. Калі гэта чытаеш, думаеш з жахам: хто, якога гатунку чалавек мог гэта прыдумаць у XXI стагоддзі?» – адзначае Святлана Алексіевіч.

Таксама Святлана Алексіевіч распавяла, што ніколі б не з’ехала з Беларусі, каб не стан здароўя.

«У маіх планах, вядома, стаіць вясглвае вяртанне ў Менск. І я б хацела вярнуцца ў новую краіну. Кожны з нас сёння павінен выстаяць», – падсумавала Святлана Алексіевіч.

Аб’ектыў
Святлана Алексіевіч: наша мэта абъяднаць грамадства
2020.08.26 23:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў