«Побач, праз мяжу». Фотасерыі пра беларусаў у Расеі
З'ехалі дзеля кахання, за карʼерай або ад безвыходнасці

Расейскі дакументаліст Дзмітрый Ермакоў ніколі не быў у Беларусі. Да падзеяў 2020 года ў яго ўяўленні гэтая краіна здавалася ціхай гаванню, невялікім запаведнікам, дзе да гэтага часу пануюць прынцыпы жыцця СССР: людзі зорак з неба не хапаюць, але жывуць спакойна, не паміраючы з голаду. Аднак пратэсты супраць чарговых «выбараў» Лукашэнкі перавярнулі ўяўленне аб Беларусі. Дзмітрыя захапіла грамадзянская свядомасць і смеласць беларусаў, абурылі і засмуцілі дзеянні сілавікоў. Пачалі напрошвацца паралелі з роднай краінай. Дзмітрыя таксама натхніла, што беларускі пратэст – пратэст мірных, разумных, інтэлігентных, пераважна маладых людзей. На жаль, многія з пратэстоўцаў праз дзеянні сілавікоў і ўладаў ужо пакінулі радзіму або сурʼёзна задумваюцца пра пераезд.

У серыі «Побач, праз мяжу» Дзмітрый Ермакоў распавядае гісторыі беларусаў, якія зʼехалі з краіны задоўга да пратэстаў жніўня 2020 года. Гэта спроба зразумець, ці сапраўды жыццё ў Беларусі такое добрае, як пра яго распавядаюць дзяржаўныя медыі.
Дакументальны фатограф з Расеі
Мяне захапілі людзі, з якімі я пазнаёміўся. Гэта былі не проста здымкі, а жывая і займальная гутарка. Узровень эрудыцыі, разважлівасці, разумення сучаснага жыцця... Спадзяюся, такая ж грамадзянская свядомасць спее і ў Расеі.

Дзмітрый Ермакоў

Мікіта Ільінчук
Драматург
У 17 гадоў, калі апынуўся на апазіцыйным мітынгу, я адчуў на сабе, што такое ўлада Лукашэнкі. Гэта быў мірны пратэст, а я сустракаўся непадалёк з дзяўчынай. Памятаю, што ўдзельнікаў арыштавалі, ужываючы сілу. Я быў не гатовы да такога павароту, не ўзяў з сабою пашпарта – я яго наогул з сабой тады не насіў, лічачы, што жыву ў бяспечнай краіне. Аказалася, што гэта не так.

У Расею я паехаў па адукацыю. Паступіў у Расейскі інстытут тэатральнага мастацтва (ГИТИС) на рэжысёрскі факультэт. У Маскве важна знайсці свой пузыр для існавання, тады і горад цябе прыме. Для мяне гэтым пузыром стала арт-сфера, і пакуль мне тут добра.

У Беларусі я не змог бы працаваць у дзяржаўнай структуры, гэта супярэчыць маім навыкам, ідэям. Зарплата ў Беларусі ў разы ніжэйшая за маскоўскую, хоць гэта не вызначальнае. Галоўнае – магчымасці для творчай самарэалізацыі. Калі ў Беларусі для мяне знойдзецца праца, буду жыць.

Аня Шчамялёва
Дызайнерка, унучка вядомага беларускага мастака Леаніда Шчамялёва
Я шукала працу ў Менску пасля ўніверсітэту. Убачыла вакансію ў Маскве і загарэлася, хоць не асабліва разлічвала на поспех. Але сумоўе атрымалася, і ў 2014 годзе я пераехала ў Маскву. Абсалютна не шкадую, а са зʼяўленнем сяброў палюбіла Маскву.

Усе мае сваякі засталіся ў Беларусі. Раней бывала там часцей, цяпер з-за пандэміі ўсё радзей. Мае блізкія супраць Лукашэнкі, некаторыя з іх хадзілі на мітынгі. Думаю, што ў Беларусі я б наўрад ці змагла развівацца ў прафесійным плане і дакладна не дасягнула б цяперашняга поспеху. У Расеі не ўсё гладка, але карупцыя і бюракратыя ў Беларусі ўсё ж такі вышэйшыя. Вяртацца я б не хацела.

Аляксандр Вечар
Навуковец-біёлаг
У пачатку 1990-х я ўдзельнічаў у арганізацыі Беларускага Народнага Фронту і быў добра знаёмы з першым кіраўніком Беларусі Станіславам Шушкевічам. Мая дзейнасць прывяла да таго, што пры Лукашэнку я апынуўся ў месцах не вельмі аддаленых, але змог дамагчыся вызвалення і адправіўся ў Штаты, дзе атрымаў палітычны прытулак.

Жыў у некалькіх гарадах, ад Гʼюстана да Каліфорніі, але зʼехаў з краіны па сямейных абставінах. Мая жонка – масквічка, ейная дачка хацела вучыцца менавіта ў Маскве. Я вырашыў, даследчаю працаю можна займацца і там, і падтрымаў пераезд.

Я хачу дапамагчы сваёй радзіме і гатовы вярнуцца, каб арганізоўваць розныя даследчыя мерапрыемствы. Праўда, я не ўпэўнены, што цяпер патрэбны ў Беларусі. Несумненна, перажываю за краіну і за людзей. Гэта абразліва, калі на дзяржаўным узроўні жанчын параўноўваюць з парнакапытнаю жывёлаю. Я не хачу, каб хтосьці называў беларускі народ «народцам». Спадзяюся, што хутка ўсё зменіцца. Але працягваю баяцца, што нават самы дэмакратычны кіраўнік Беларусі з часам можа ператварыцца ў таталітарнага. Прыкладаў такога ператварэння – мноства.

Яна Новікава
Кіраўніца рызыкамі ў IT-сферы
У мяне была магчымасць зʼехаць з Беларусі, напрыклад, у Амерыку. Але не наважылася. Па-першае, сямʼя, па-другое, мне мая краіна падабалася, я ў яе вельмі верыла, дый цяпер веру. Да таго ж я разумела, што мой фінансавы дабрабыт у Штатах будзе нашмат лепшы, а што датычыць сацыяльнага статусу – не факт. Для мяне было важна атрымаць вышэйшую адукацыю, а ў Амерыцы давялося б усё пачынаць з нуля.

У Менску ў мяне быў свой джаз-бэнд, хадзіла на танга, але з працай было дрэнна. Толькі пасля разводу пастанавіла зʼехаць у Расею працаваць, пачаць усё спачатку. У Маскве я была студэнткай, і горад мне не вельмі спадабаўся. Але з часам прызвычаілася: цяпер Масква стала больш добраўпарадкаванай, людзі сталі іншымі.
Мой муж расеец. Жартую, што развіталася з ружовай марай: выйсці замуж за сапраўднага беларуса і нараджаць яму беларусаў. Аб пераездзе не шкадую, вядома, але і не выключаю магчымасці, што аднойчы вярнуся дадому з сямʼёй. І ў Расеі, і ў Беларусі відавочныя праблемы з правамі чалавека, але там – дом. Яшчэ я лічу, што Беларусь – адна з самых камфортных краінаў для дзяцей. Я б хацела гадаваць сваіх дзяцей там.

Таццяна Санкевіч
Сакратарка
Я шмат гадоў прапрацавала ў дзяржаўным сектары. Але ў нейкі момант жыць стала немагчыма з прычыны мізэрнага фінансавання гэтай сферы. Беларуская стабільнасць, пра якую ўсе кажуць, гэта толькі бачнасць. Таму я і не шкадую, што зʼехала.

Мой сын нарадзіўся за дзень да абрання Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта. Усё ягонае жыццё прайшло пры адным прэзідэнце. Так склалася, што ён цяпер працуе ў сілавых структурах. Мне складана абмяркоўваць з ім тое, што адбываецца ў краіне. Як толькі размова кранае гэтую тэму, я прашу не працягваць або кладу слухаўку. Вышэйшыя органы робяць сурʼёзнае прамыванне мазгоў людзям, нацкоўваючы сваякоў і сяброў адно на аднога.

Аляксей Віталісаў
Інжынер сістэмаў відэаназірання
Ёсць шмат міфаў пра Беларусь. Напрыклад, самы вядомы – пра чысціню ў краіне, якую нібыта стварыў Лукашэнка. Але гэта заслуга людзей, а не ўладаў. Наступны міф – працуюць заводы і своечасовыя заробкі. А гэта ўсяго толькі прыгожая карцінка гэткага запаведніка СССР. Яшчэ адзін міф – адсутнасць алігархаў. Але ўсе значныя сферы і так застаюцца пад кіраваннем сямʼі Лукашэнкі ды набліжаных да яго.

Аднак прычынай майго пераезду сталі сямʼя і праца. У Беларусі ў мяне не было перспектываў, на што намякалі ў тым ліку і тэмпы развіцця краіны. Таму Маскву мы з жонкай тады разглядалі як трамплін для пераезду далей за мяжу. Але ўліліся, жыць стала камфортна, і мы аселі. У Беларусь вяртацца планаў няма.

Алена Лядак
Прадстаўніца фармакалагічнай кампаніі
Аднойчы я спантанна сабралася ў Маскву пагасцяваць, падумаць пра тое, куды ж ісці, змяніўшы працу. Але сябар угаварыў застацца, і я вырашыла знайсці працу тут. Маё рэзюмэ зрабіла ўражанне, і я прыняла прапанову ад замежнай кампаніі.

У Маскве я не толькі праз грошы, а дзеля магчымасцяў для карʼеры. У Беларусі мае знаёмыя да гэтага часу працуюць на тых жа пасадах з той жа зарплатай, што і я ў 2009 годзе. Мае браты жывуць у Польшчы, але я туды не імкнуся – не ведаю мовы. Хоць самае галоўнае ў маёй працы – гэта нават не мова, а разуменне менталітэту. Таму ў Маскве я адчуваю сябе на сваім месцы. Мая пазіцыя такая: трэба жыць там, дзе больш магчымасцяў для развіцця.

Аксана Крывастаненка
Псіхолаг, музыка
Мой тата сышоў з сямʼі і пераехаў у Расею, у Серпухаў. Праз сем гадоў мы аднавілі адносіны, і я прыехала ў Серпухаў на вяселле сваёй зводнай сястры, дзе пазнаёмілася з будучым мужам. І пераехала да яго.
У Беларусі ёсць праблемы з творчай самарэалізацыяй. Тут няма рынку мастацтва. Таму для майго будучага мужа-музыкі рэалізавацца ў краіне, дзе сучаснае мастацтва застаецца ў напаўзачаткавым стане, немагчыма.

Маіх менскіх сяброў арыштоўвалі падчас пратэстаў. Тыя, хто з быў у турме, распавялі вельмі цяжкія рэчы. Я моцна перажывала і да гэтага часу спадзяюся, што ўсё абыдзецца малой крывёю.

Я вельмі сумую па доме, Менску, родных. Масква – горад асаблівы, і каб жыць гарманічным жыццём у мегаполісе, трэба мець моцную духоўную аснову. Самае крутое тут – гэта людзі. Дзякуючы ім я змагла прыняць гэтае месца.

Уладзімір Казлоў
Журналіст, пісьменнік
У 1999 годзе я вярнуўся ў Беларусь з Амерыкі, дзе вывучаў журналістыку і працаваў. Якраз скончыўся першы і, на погляд многіх, адзіны законны тэрмін прэзідэнцтва Лукашэнкі. Таму мы, журналісты, называлі яго выключна на імя і прозвішча, не прызнаючы такім чынам палітычнага статусу. Гэта выклікала ціск, а ў нас не атрымалася выказацца публічна, як гэта павінна быць у журналістыцы. Тады я зразумеў, што працаваць у СМІ ў Беларусі незалежна не атрымаецца. Гэта і стала прычынай пераезду, а мая добрая англійская мова дала мне вялікія прафесійныя перспектывы.