На волі аператар «Белсату» Дзмітрый Солтан


Пасля 15 дзён адміністратыўнага арышту выйшаў на волю наш калега Дзмітрый Солтан. Сёння яго вызвалілі з Жодзінскага ІЧУ.

Дзмітрыя Солтана затрымалі разам з журналісткай «Белсату» Любоўю Лунёвай 8 лютага. Журналісты працавалі каля філармоніі ў Менску. Сілавікі даставілі белсатаўцаў ва УУС Савецкага раёну, пасля на Акрэсціна. 10 лютага суд Савецкага раёну (суддзя Фёдарава) пакараў Дзмітрыя Солтана 15 соднямі арышту паводле арт. 17.1 («Дробнае хуліганства»). Любоў Лунёва атрымала 10 содняў арышту паводле арт. 17.1 («Дробнае хуліганства»). Нашых калегаў этапавалі ў Жодзіна.

Дзмітрый Солтан і Лубоў Лунёва.
Фота: Белсат

Пасля вызвалення Дзмітрый Солтан распавёў пра катаванні і збіццё сілавікамі. Калі ён адказваў на пытанні міліцыянтаў, тыя білі яго дубінкай у жывот, засталіся сінякі.

Сляды збіцця пасля турмы.
Фота: Белсат
Hавiны
Журналістаў «Белсату» Любоў Лунёву і Змітра Солтана арыштавалі на 10 і 15 содняў за «дробнае хуліганства»
2021.02.10 18:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў