199-ы дзень пратэстаў. Інтэрв'ю Ціханоўскай Гардону, вяртанне Лукашэнкі з Сочы


У Беларусі мінуў 199-ы дзень паслявыбарчых пратэстаў. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Інтэрвʼю Святланы Ціханоўскай Дзмітрыю Гардону

На Youtube-канале «В гостях у Гордона» выйшла інтэрвʼю з Святланай Ціханоўскай. Адметна, што Дзмітрый Гардон анансаваў інтэрвʼю як размову з «абраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Святланай Ціханоўскай». У каментарах пад відэа ўжо зʼявіліся спрэчкі.

Святлана Ціханоўская ў інтэрвʼю адказала на словы Гардона, што страйкавы рух здзьмуўся:

«Ён не здзьмуўся, Дзмітрый, яго забілі дубінкамі, запалохалі. Гэта ўсё адбылося так хутка, што працоўныя нават не ўсвядомілі сваёй сілы, не было дастаткова часу зразумець, пераканаць іх у тым, што дастаткова пару дзён нявыхаду на працу – і ўсё зменіцца. І, вяртаючыся да тых, хто працаваў там гадамі, для якіх стабільнасць не пустыя словы і якія самі ў гэта верылі, якія верылі, што дзякуючы Лукашэнку гэты свет круціцца. І вось яны, на жаль, і не выйшлі. І мы не можам нікога ў гэтым вінаваціць. Але ён не здзьмуўся, ён забіўся».

Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Лукашэнка вярнуўся з Сочы

Аналітыкі разыходзяцца ў меркаваннях, якія ж вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным у Сочы. Але галоўнае – Крэмль не спяшаецца даваць дадатковыя сродкі Менску. Магчыма, што Лукашэнка не выканаў дамоўленасці, якія былі вызначаныя падчас папярэдняй сустрэчы ў верасні летась.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Фота: president.gov.by

У любым выпадку, эксперты ў размове з «Белсатам» прыходзяць да высновы, што цяпер менавіта Масква можа дыктаваць Лукашэнку свае ўмовы і толькі пасля іх выканання выконваць свае абязальніцтвы.

Hавiны
Лукашэнка не выканаў дамовы, пратэсты выгадныя Расеі. Што кажуць эксперты пра сустрэчу ў Сочы
2021.02.23 21:31

Святлана Алексіевіч распавяла, калі вернецца ў Беларусь

Нобэлеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, якая цяпер перабывае ў Берліне, распавяла, што мае намер вярнуцца ў Беларусь. Пісьменніца выехала ў Нямеччыну, каб паправіць сваё здароўе, піша «Народная Воля».

Нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч лічыць, што сітуацыя ў нашай краіне цяпер залежыць ад грамадства. Пісьменніца выказвае думку, што ўладу ў краіне зменяць людзі, якія мусяць выйсці на вуліцы гарадоў і мястэчак. З іншага боку, кажа нобэлеўская лаўрэатка, не зразумела, чаму супраць мірных грамадзянаў паўсталі сілавікі.

На думку нобэлеўскай лаўрэаткі, цяпер у грамадстве назіраецца маўчанне перад выбухам.

«Лукашэнка, напэўна, хацеў пачуць словы: «Вы перамаглі!» А ніхто гэтага не сказаў, бо ўсе ў душы ведаюць, што ён не перамог. Колькі фантастычна мужных людзей вылучыў час: Маша Калеснікава, Арцём Сарокін і Кацярына Барысевіч, сам Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка, мілая, дзіўная Каця Андрэева, якую я ведаю асабіста… Як годна і прыгожа яны паводзяць сябе.

А прыгожая жанчына Юлія Слуцкая? З якой іроніяй і мужнасцю яна праходзіць праз выпрабаванні ў СІЗА. Вядома, так зневажаць людзей можа толькі калгасная этыка: каб не працаваў унітаз, каб не было гарачай вады, каб не было бялізны і матрацаў… Каб людзі, сыходзячы на ​​волю, пакідалі сукамернікам свае чыстыя майткі, таму што забароненыя перадачы. Калі гэта чытаеш, думаеш з жахам: хто, якога гатунку чалавек мог гэта прыдумаць у XXI стагоддзі?» – адзначае Святлана Алексіевіч.

Таксама Святлана Алексіевіч распавяла, што ніколі б не з’ехала з Беларусі, каб не стан здароўя.

«У маіх планах, вядома, стаіць вясглвае вяртанне ў Менск. І я б хацела вярнуцца ў новую краіну. Кожны з нас сёння павінен выстаяць», – падсумавала Святлана Алексіевіч.

Hавiны
Святлана Алексіевіч распавяла пра Кацярыну Андрэеву, сказала, калі вернецца ў Беларусь і чаму з’ехала
2021.02.23 16:48

Судовы канвеер і затрыманні

Сёння ў Менску затрымалі YouTube-блогера Руслана Лінніка, які мае на сваім канале больш за 90 тысячаў падпісантаў. Руслана даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна, але што стала падставай для затрымання – высвятляецца.

У Берасці на плошчы Леніна затрымалі намесніка старшыні абласной арганізацыі БСДП і блогера Сяргея Мазана. Паводле старшыні берасцейскай філіі БСДП Ганны Канюс, Сяргей пазваніў у офіс і сказаў, што яго затрымалі. Сілавікі, якія яго схапілі, паказалі пасведчанні наркакантролю. Цяпер сувязі з ім няма.

Святлана Алексіевіч.
Фота: facebook.com

Медсястру з Віцебску Юлію Кашавераву асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму толькі за тое, што дзяўчына тры разы ўдарыла па машыне з сілавікамі. Прысуд агучыў суддзя Кастрычніцкага суда Віцебску Сяргей Будрэвіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

22-гадовая жыхарка Віцебску працавала медсястрой 103-й асобнай мабільнай вайсковай брыгады. Падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка 2020 года дзяўчына сарвала маску і галаўны ўбор з сілавіка і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. У выніку на яе завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 КК. Абвінавачвалі яе паводле ч. 2 («Злоснае хуліганства»). У судзе пракурор запатрабаваў для дзяўчыны 6 гадоў зняволення.

Юлія распавяла, што хацела надаць медычную дапамогу хлопцу, які ўпаў на зямлю, калі ўцякаў ад амапаўцаў. У яе не атрымалася гэта зрабіць – «нахлынулі эмоцыі, ударыла па машыне».

Сяргей Мазан.
Фота: Белсат

22 лістапада летась у Менску на праспекце Жукава машына ДАІ з уключанымі мігалкамі і сірэнай, суправаджаючы аўтазакі, збіла на зебры мужчыну і жанчыну – яны пераходзілі дарогу на зялёны сігнал святлафора. Пешаход-мужчына не пацярпеў, а жанчыну даставілі ў лякарню – яна правяла на бальнічным два тыдні.

Hавiны
Машына ДАІ, якая суправаджала спецтэхніку, збіла двух чалавек. Пешаходаў за гэта пакаралі
2021.02.23 11:36

У выніку Алене і Сяргею абвясцілі, што яны парушылі пункт 20 Правілаў дарожнага руху. Яны былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці: мужчыну аштрафавалі на 29 рублёў, а жанчыне вынеслі папярэджанне.

Аб’ектыў
Прапаганда нянавісці на дзяржаўным тэлебачанні
2021.02.23 22:06

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў