Выйшаў на волю дырэктар дому культуры ў Ахова, які абараняў векавыя дубы ад вырубкі

Выйшаў на волю выйшаў Аляксандр Дзямчук – ужо былы дырэктар сельскага Дому культуры. Яго звольнілі, калі ён адбываў 30-соднявы адміністрацыйны арышт за абарону 300-гадовых дубоў у вёсцы Ахова на Піншчыне. Пра гэта паведамляе «Радыё Рацыя».

Аляксандр Дзямчук. Скрыншот з тэлеканалу «Беларусь 4»

Дрэвы, якія знаходзіліся на тэрыторыі могілак, прызналі аварыйнымі. Аднак Аляксандр Дзямчук з мясцовымі жыхарамі паспрабаваў перашкодзіць высечцы дубоў і залез на адно з дрэваў. Адтуль яго сцягнулі сілавікі, пасля чаго затрымалі.

Раней не выключалася, што ў дадатак Дзямчук можа трапіць пад крымінальны пераслед нібы за абразу міліцыянтаў, але абышлося без гэтага.

У аграгарадку Ахова затрымалі дырэктара Дому культуры і спілавалі векавыя дубы

Аляксандра затрымалі 22 снежня і пакаралі 15 соднямі арышту. 28 снежня ў судзе Пінскага раёну адбыўся яшчэ адзін суд на Дзямчуком. Суддзя прызнаў дырэктара Дома культуры вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы») і прысудзіў яму яшчэ 15 содняў арышту.

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны